Перайсьці да зьместу

Хвосьніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хвосьніца
лац. Chvośnica
укр. Фосниця
Дата заснаваньня: перад 1552 годам
Краіна: Украіна
Вобласьць: Жытомірская
Раён: Корасьценскі
Плошча:
  • 0,964 км²
Вышыня: 143 м н. у. м.
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: 11161
КОАТУУ: 1824280902
Геаграфічныя каардынаты: 51°16′1″ пн. ш. 28°50′33″ у. д. / 51.26694° пн. ш. 28.8425° у. д. / 51.26694; 28.8425Каардынаты: 51°16′1″ пн. ш. 28°50′33″ у. д. / 51.26694° пн. ш. 28.8425° у. д. / 51.26694; 28.8425
Хвосьніца на мапе Ўкраіны
Хвосьніца
Хвосьніца
Хвосьніца

Хвосьніца або Мала́я Хвосьня[a] (па-ўкраінску: Фосниця; Мала́ Фосня) — сяло пры вусьці ракі Хвосьніцы ў складзе Оўруцкай меставай тэрытарыяльнай грамады Корасьценскага раёну Жытомірскай вобласьці Ўкраіны.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У люстрацыі Оўруцкага замку 1552 году[b] засьведчана, што ў сяле Гладкавічы, якое было выслугай князя Зьмітра Сенскага, з пустаўшчыны на Фосьніцы з 3 дымоў (служба) — падачкі 15 грошаў, 2 вядры мёду; яшчэ названае сяло Фосьніца пана Полаза[3].

Згаданая Хвосьніца ў дароўнай грамаце ўнучкі пана Сямёна Хведаравіча Полаза Фенны свайму другому, пасьля Мельхіёра Насілоўскага, мужу пану Шчаснаму Харлінскаму, пісанай 6 сьнежня 1568 году[4]:

Я, Фенна Дмитровна Любецкая, жона пана Щасного Харлинского, дворенина и струкциса господара короля его милости, вызнаваю и явно чиню сим моим листомъ всим посполите и кожному з особна, кому того чтучи слышати нинешним и напотом будучимъ: што перво сего матка моя небожчица кнегиня Дмитровая Романовича Любецкая кнегиня Фенна Семеновна Полозовна небожчику брату моему а сыну своему князю Богушу Дмитровичу Любецкому зостала винна певную суму пенезеи две тысечи копъ грошеи личбы литовское, которую взявши до рукъ своих, на потребы свое властные обернула и в тои суме двохъ тисечах копахъ грошеи заставила сыну своему а брату моему именя свое отчизные, дедизные, материстые у повете Киевскомъ лежачие, тоестъ… Хоиники, Остроглядовичи, Новоселки, Глядковичи, Хвостницу, Ставокъ, Сосновую, половицу Лопатина, Загайцы, Гостомлъ, Вытечов, Бышов, Бугаювъ, землю Злобицкую, три дворища в месте Киевскомъ а дворище, на которомъ былъ двор небожчика деда моего пана Семена Полоза, которые именя и дворища вышеи мененые въ тои суме его милости малжонкови моему заделати и нагородити а на часы пришлыи и потомныи его милост охотнеишимъ и прихилнеишимъ уделати... Писан в Луцку, лета Божего нароженя тисеча пятсот шестдесят осмого, месеца декабра, шостого дня

Напярэдадні Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (у т. л. Оўруцкі павет, у складзе якога і Хвосьніца) было далучана да Кароны Польскай[5].

Карона Каралеўства Польскага

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Згодна з падатковым рэестрам Кіеўскай зямлі (ваяводзтва), складзеным 21 чэрвеня 1581 году каралеўскім слугой і паборцам панам Мацеем Язерскім, з 1 агародніка ў Хвосьніцы пана Базыля Машчыніцкага выбіралася 6 грошаў[6].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Хвосьніца апынулася ў Расейскай імпэрыі.

У 1906 годзе ў 71 двары сяла Малая Хвосьня налічвалася 406 жыхароў. У 173 дварах валаснога цэнтру, сяла Вялікая Хвосьня — 1030 жыхароў[7].

  1. ^ Ранейшым паселішчам была менавіта Малая Хвосьня[1], а не Вялікая Хвосьня[2].
  2. ^ У. Б. Антановіч, укладальнік гэтага тому дакумэнтаў, датаваў яе 1545 годам. Але апісаньні іншых «украинных замков» — Мазырскага, Чарнобыльскага, Асьцёрскага, Віньніцкага, Чаркаскага — пазначаныя 1552 г. І для Оўруцкага гэты год цалкам прыймальны, бо Іосіф Халецкі тады заставаўся дзяржаўцам, а люстрацыя праведзена пры ім.
  1. ^ Задорожна О. Ф. Рід Немиричів у шляхетській корпорації Київського воєводства: майновий статус і політична діяльність (XVI – середина XVII ст.). Дисертація на здобуття наукового ступеня кандидата історичних наук. – Київ, 2010. С. 292, 293
  2. ^ Słownik geograficzny Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1900. T. XV. Cz. I. S. 334
  3. ^ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 4. Т. І. Акты о происхождении шляхетских родов в Юго-Западной России. — Киев, 1867. С. 35, 44, 48
  4. ^ Архив ЮЗР. Ч. VIII. Т. VI. Акты о землевладении в Юго-Западной России XVI—XVIII вв. — Киев, 1911. № LXXVI
  5. ^ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі, У. [Рэцэнзія] / У. Падалінскі // Беларус. гіст. агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337. — Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009
  6. ^ Źródła dziejowe (далей: ŹD). T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 36, 40
  7. ^ Список населённых мест Волынской губернии. — Житомир, 1906. С. 162, 168