Перайсьці да зьместу

Хварасьцяны (Магілёўская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Хварасьцяны (Прапойскі раён)»)
Хварасьцяны, трансьліт. Chvaraściany
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Магілёўская
Раён Прапойскі
Сельсавет Лапаціцкі
Часавы пас
Каардынаты 53°37′23″ пн. ш. 30°51′50″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 159 чал. (2011)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2246
Паштовы індэкс 213251
Нумарны знак 6
Хварасьцяны на мапе Беларусі ±
Хварасьцяны
Хварасьцяны
Хварасьцяны
Хварасьцяны
Хварасьцяны
Хварасьцяны

Хварасьця́ны[2]вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавету. Побач зь вёскай цячэ рака Рудзея, левы прыток Расты.

У інвэнтары Чачэрскага й Прапойскага старостваў за 1675 год згадваецца як сяло з 13 дварамі (дымамі). У 1750 годзе 21 дым. У 1772 годзе 275 жыхароў (беглых 14 чал.). У 1783 годзе ў складзе ўладаньняў князя Галіцына, 30 двароў, 257 жыхароў. У 1912 годзе ў вёсцы была школа граматы[3].

  • 1926 год — 296 чалавек[3]
  • 1999 год — 173 чалавекі
  • 2010 год — 132 чалавекі
  • 2011 год — 159 чалавек[1]

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У вёсцы дзейнічаюць крама, фэльчарска-акушэрскі пункт, АТС, паштовае аддзяленьне сувязі, сельская бібліятэка-клюб[1].

  1. 1 2 3 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 284
  3. 1 2 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 584.
  4. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.