Хван Хі Чхан
| Хван Хі Чхан | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 26 студзеня 1996[1][2][3] (30 гадоў) | |
| Рост | 177 см[4] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Шальке-04 (у арэндзе з клюбу «Ўулвэргэмптан») | |
| Нумар | 7 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2020 | Рэд Бул Зальцбург | 86 (28) |
| 2015—2016 | → Ліфэрынг | 31 (13) |
| 2018—2019 | → Гамбург | 20 (2) |
| 2020—2022 | РБ Ляйпцыг | 20 (0) |
| 2021—2022 | → Ўулвэргэмптан | 30 (5) |
| 2022— | Ўулвэргэмптан | 103 (19) |
| 2026— | → Шальке-04 | 3 (0) |
| Зборныя | ||
| 2011—2012 | Рэспубліка Карэя (да 17)[d] | 7 (7) |
| 2013—2014 | Рэспубліка Карэя (да 20)[d] | 12 (6) |
| 2015—2018 | Рэспубліка Карэя (да 23)[d] | 22 (5) |
| 2016— | Рэспубліка Карэя | 85 (17) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Хван Хі Чхан (па-карэйску: 황희찬; нар. 26 студзеня 1996 году) — карэйскі футбаліст, нападнік нямецкага клюбу «Шальке-04» (у арэндзе з ангельскага клюбу «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз») і нацыянальнай зборнай Рэспублікі Карэі. Мае мянушку Хвансо, што з карэйскае мовы перакладаецца як «Хван-вол», бо мае агрэсіўны стыль гульні[5].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Яшчэ маладым хлопцам быў заўважаны скаўтамі аўстрыйскага акадэміі «Рэд Булу»[6], да якой далучыўся ў сьнежні 2014 году. Таксама рана дэбютаваў за панянёны аўстрыйскі клюб. 3 лістапада 2016 году, зьявіўшыся на зьмену ў матчы Лігі Эўропы супраць францускай «Ніццы», двойчы ўлучыў мяч у браму супернікаў, чым здабыў перамогу свайму клюбу[7]. Добрым быў для гульца сэзон 2016—2017 году, калі ён у матчах аўстрыйскай Бундэсьлігі залічыў на свой рахунак 12 галоў, а ў наступным сэзоне дапамог свайму клюбу прасунуцца да паўфіналу Лігі Эўропы. Яшчэ адзін сэзон карэец правёў у арэндзе ў «Гамбургу».
Па вяртаньні склаў поруч з Эрлінгам Голянам і Такумі Мінаміна моцнае трыё[8], зрабіўшы «Рэд Бул» небясьпечным для супернікаў клюбам. Хван у Лізе чэмпіёнаў восем разоў улучыў мяч у брамы супернікаў. Ягоны стыль гульні вылучаўся энэргічнасьцю ў дадатак да дакладных перадачаў і выдатнага дрыблінгу[9]. Ува ўсіх аспэктах нападнік згуляў выдатны сэзон[10], праз што атрымаў запрашэньне ў «РБ Ляйпцыг». Бакі ўзгаднілі пяцігадовы кантракт 8 ліпеня 2020 году. Два гады былі ня вельмі ўдалымі для гульца. У жніўні 2021 году гулец далучыўся да ангельскага клюбу «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» спачатку паводле дамовы арэнды, а потым склаўшы паўнавартасную ўгоду. Неблагім апынуўся сэзон 2022—2023 гадоў, калі гулец стала забіваў галы ў матчах Прэм’ер-лігі. Гэтак 27 сьнежня 2023 году Хван двойчы ўлучыў мяч у браму «Брэнтфарда», а ягоны клюб сьвяткаваў перамогу зь лікам 4:1.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Хван абараняў колеры нацыянальнай зборнай Рэспублікі Карэі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году, дзе забіў гол у браму зборнай Нямеччыны. Нападнік адзначыўся голам у таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы 28 сакавіка 2018 году, але Карэя ў той гульні зьведала паразу зь лікам 2:3[11]. Хван браў удзел у чэмпіянатах сьвету 2018 і 2022 году, у апошнім зь якіх улучыў важны мяч у браму зборнай Партугаліі, што дазволіла зборнай Рэспублікі Карэі прасунуцца ў плэй-оф[12].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Рэд Бул»:
- Чэмпіён Аўстрыі: 2016, 2017, 2018, 2020
- Уладальнік Кубка Аўстрыі: 2016, 2017, 2020
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Hee-Chan Hwang // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Hwang Hee-chan // FBref (анг.)
- ↑ Hee-Chan Hwang // Salzburgwiki (аўстр.)
- ↑ https://www.wolves.co.uk/teams/mens-first-team/hee-chan-hwang/
- ↑ «1골·2도움…챔피언스리그 치받은 ‘성난 황소’ 황희찬». JoongAng Ilbo
- ↑ «논란의 19살 황희찬, 실력만큼은 '진짜'였다». Mydaily.
- ↑ «[VIDEO CUPLIKAN GOL Nice 0-2 FC Salzburg: Dua Gol Pemain Muda Korea Permalukan Balotelli Cs»]. Sepakbola.
- ↑ Percy, John (11.12.2019). «Wolves prepare transfer swoop for Salzburg forward Hwang Hee-chan». The Daily Telegraph.
- ↑ «Hee-Chan Hwang shining for Salzburg». UEFA.
- ↑ «RB Leipzig sign Hwang Hee-chan from Red Bull Salzburg». Red Bull Salzburg.
- ↑ «대표팀 뽑히고도 축구과외 받는다···'연습황소' 황희찬». JoongAng Ilbo.
- ↑ «Last-gasp Hwang strike sends South Korea into World Cup last 16 with superb comeback win over Portugal». Eurosport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Шальке-04 — цяперашні склад |
|---|
|
1 Карыюс · 3 Леанард · 4 Куручай · 5 Т. Бэкер · 6 Шаленбэрг · 7 Гаміс · 8 Гозэнс · 9 Сыльля · 10 Джэка · 11 Лясм · 13 Танака · 14 Бахман · 15 Гёйлюн · 17 Гантэнбайн · 19 Караман · 20 Адаму · 21 Любічыч · 22 Мюлер · 23 Эль-Фаўзі · 24 Аўшыш · 25 Каціч · 27 Порат · 29 Эбімбэ · 30 Данкор · 33 В. Бэкер · 36 Зыбэкінг · 37 Гругер · 38 Фоцар · 39 Вёбэр · 43 Айхан · Трэнэр: Мусьліч |
- Нарадзіліся 26 студзеня
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Нарадзіліся ў Паўднёвай Карэі
- Футбалісты клюбу «Шальке-04» Гельзэнкірхэн
- Футбалісты клюбу «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз»
- Футбалісты клюбу «Рэд Бул» Зальцбург
- Футбалісты клюбу «Ліфэрынг»
- Футбалісты клюбу «Гамбург»
- Футбалісты клюбу «РБ Ляйпцыг»
- Футбалісты зборнай Рэспублікі Карэя
- Паўднёвакарэйскія футбалісты
- Паўднёвакарэйскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году