Хаціна пад Рысамі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Хаціна пад Рысамі
Chata pod Rysmi
Chata pod Rysmi 001.JPG
Месцазнаходжаньне Татры
Адрас Chata pod Rysmi, Štrbské Pleso, 059 85
Узвышэньне 2250
Уладальнік Клюб славацкіх турыстаў
Славацкае альпінісцкае таварыства JAMES
Дата адкрыцьця 1933
Каардынаты 49° пн. ш. 20° у. д. / 49° пн. ш. 20° у. д. / 49; 20Каардынаты: 49° пн. ш. 20° у. д. / 49° пн. ш. 20° у. д. / 49; 20
Хаціна пад Рысамі на мапе Славаччыны
Хаціна пад Рысамі
Хаціна пад Рысамі
Хаціна пад Рысамі
http://chatapodrysmi.sk/

Хаціна пад Рысамі (па-славацку: Chata pod Rysmi, па-вугорску: Hunfalvy-hágó alatti menedékházHunfalvy-hágó alatti menedékház), таксама Хатка пад Вагам (славац. Chata pod Váhou) – самая высокая горная хатка(sk) ў верхняй частцы Жабінай Мэнгусаўскай даліны(sk) (славац. Žabia mengusovská dolina) ў славацкіх Высокіх Татрах. Хаціна, знакамітая найперш дзякуючы зручнаму разьмяшчэньню пад Рысамі, знаходзіцца на вышыні 2250 м н. у. м.

Турызм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хаціна адчыненая толькі ў летні сэзон (16 чэрвеня — 31 кастрычніка), ня мае дарожнага злучэньня, адзіны спосаб дастаўкі тавараў і прадуктаў — уздым прафэсійнымі «носьбітамі» альбо турыстамі, якія за дастаўку грузаў вагою 5–10 кг атрымліваюць пачастунак. Каб даставіць тавар да хацінкі, трэба прайсьці трасу даўжынёй 4,5 км і ўзьняцца на вышыню 750 м. Рэкорд па пад’ёме грузу да хаціны пад Рысамі складае 122,5 кг (Віктар Бэранэк у 2003 року).

Невялікая колькасьць электраэнэргіі атрымліваецца з сонечных батарэяў, вада здабываецца з талага сьнегу, а пад канец сэзону — з разьмешчанага ніжэй струменьчыку. У ніжняй частцы хаты знаходзіцца сталоўка і буфэт, на паддашку — спальні. Уночы сталоўка асьвятляецца газоўкамі. Туалет знаходзіцца за хвіліну хады ад хаткі, над прорваю.

чырвоная турыстычная сьцежка — чырвоная турыстычная сьцежка, аддзяляецца ад блакітнае ля Жабінага ручаю(sk) і вядзе Жабінай Мэнгусаўскай далінай праз Вагу на Рысы.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыбіральня хаткі пад Рысамі

На гэтым месцы ў 1919 і 1926—1929 роках плянавалася пабудова вялікага гатэлю, але пасьля пратэстаў аматараў Татраў было вырашана спыніцца на маленькай хаціне. Будаўніцтва цягнулася 93 працоўныя дні і скончылася 17 верасьня 1932 року, а 15 ліпеня 1933 адбылося ўрачыстае адкрыцьцё сялібы. На другі дзень працы хаціну наведалі 126 турыстаў.

Будынак некалькі разоў быў зьнішчаны лавінамі, упершыню ў 1948, апошнім разам — у 2003 року. Плянаваўся нават перанос хацінкі на больш бясьпечнае месца, аднак пасьля было вырашана капітальна перабудаваць яго на ранейшым месцы з тым, каб будынак мог вытрымаць напор лавінаў. Перабудова хаціны скончылася ў 2012 року, у наступным сэзоне адбылося яе адкрыцьцё.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Хаціна пад Рысамісховішча мультымэдыйных матэрыялаў