Перайсьці да зьместу

Хацунэ Міку

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хацунэ Міку
Апошняя вэрсія [+/−]
Тып Сынтэз маўленьня, электронная музыка
Ліцэнзія Прапрыетарнае праграмнае забесьпячэньне
Афіцыйная старонка https://ec.crypton.co.jp/pages/prod/virtualsinger/mikuv4x
Лягатып Hatsune mіku v4x

Хацунэ Міку ці Міку Хацунэ (па-японску: 初音ミク, Hatsune Miku) (часта пішацца Хацунэ Міку ў адпаведнасьці зь японскім парадкам прозьвішча й імені) ці проста Міку - банк галасоў для праграм VOCALOІD2, VOCALOІD3 і VOCALOІD4 ад кампаніі Yamaha Corporation[1][2]. Яе выява, зробленая японскім ілюстратарам KEІ Garou[3], стала лічыцца й увасабляцца як адна з самых вядомых японскіх віртуальных ідалаў[4], распрацаванага кампаніяй Crypton Future Medіa для другой вэрсыі праграмы сінтэзу голасу VOCALOІD. Яе імя паходзіць ад спалучэньня словаў Hatsu (першы), Ne (гук) і Mіku (будучыня). Галасавыя дадзеныя былі створаны на аснове сэмплаваньня голасу Сакі Фудзіты, японскай актрысы агучваньня[5]. У адрозьненьне ад звычайных сінтэзатараў голасу, Vocaloіd настроены на стварэньне песьняў (асабліва J-Pop). У абнаўленьні Vocaloіd 3 для Хацунэ Міку таксама зьявіўся банк галасоў з фанемамі, неабходнымі для сьпеваў на ангельскай мове.[6]