Ханеўскія

Ханеўскія (па-польску: Chaniewscy) — шляхецкі род гербу «Корчак» у Вялікім Княстве Літоўскім.
Да 1665 году прадстаўнікі роду карысталіся прозьвішчам Ханьковіч. Заснавальнікам роду лічыцца Сымон Ханьковіч — ваяр харугвы князя Міхала Амсьціслаўскага, прадстаўніка роду Гедзімінавічаў. За вайсковыя заслугі ён атрымаў зямельныя ўладаньнi ў ваколіцах вёскі Ўспольле, якiя сталi вотчынай роду і перадавалiся па спадчыне. Імя Сымона Ханьковіча згадваецца ў пастанове Віленскага сойма 1507 году, прынятай з мэтай мабілізацыі шляхты для вайны з Маскоўскай дзяржавай.
Род Ханеўскіх прымаў актыўны ўдзел у рэгіянальным шляхецкім самакіраванні Рэчы Паспалітай, у прыватнасці ў сойміках Амсціслаўскаго ваяводства. У спісе ўдзельнікаў сойміка ад 9 лютага 1765 года зафіксаваныя наступныя прадстаўнікі роду[1]:
- Андрэй Ханеўскі (двое)
- Антон Ханеўскі
- Стэфан Ханеўскі
- Тэадор Ханеўскі
- Ян Ханеўскі (двое)
Пазнака «(двое)» азначае, што ў спісе адзначаны два прадстаўнікі з аднолькавым імем.
Род Ханеўскіх быў унесены ў VI частку Радаслоўнай кнігі Магілёўскай губэрні як дваранскі род Расейскай імпэрыі[2].
Вядомыя прадстаўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Якуб Ханеўскі (па-польску: Jakub Chaniewski) (1778–1839) — езуіт, шмат гадоў служыў адміністратарам парафіі і настаяцелем у Ланьцуце (Польшча)[3]
- Аляксандр Ханеўскі (па-польску: Aleksander Chaniewski) (1792–1846) – уласнік Аляксандропаля, рэгент гранічны Старадубскі ў 1821 годзе.[4]
- Уладзімер Ханеўскі — прафэсар Маскоўскага ўнівэрсытэту (1918), катэдра фізычнай геаграфіі (1918); катэдра геафізыкі фізыка-матэматычнага факультэту (1919–1926?). Дзеючы сябар НДІ геафізыкі пры фізыка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўнівэрсытэту (1922–1926?)[5]
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Анішчанка, Яўген. Шляхта Амсціслаўскаго ваяводства. Спіс XVIII ст. — Мінск: Выд. В. Хурсіка, 2013. — 308 с. (Зборнік; рэд., прадм.). Выданне падрыхтавана пры падтрымцы Польскаго інстытута ў Мінску.
- ^ Алфавітны сьпіс дваранскіх родаў, унесеных у радаслоўныя дваранскія кнігі Магілёўскай губерні. — Магілёў: Тыпа-літ. Я. Н. Падземскаго, 1908. — С. 24. Праглядзець крыніцу онлайн
- ^ EWJ – ‘‘Encyklopedia Wiedzy o Jezuitach’’, рэд. Л. Гжэбень, Кракаў: Філязофскі факультэт Таварыства Ісуса – Выдавецтва WAM, 1996, с. 86.
- ^ A. Boniecki, Herbarz Polski, oprac. M.J. Minakowski — Ураднікі Смаленскага ваяводства
- ^ Уладзімер Ханеўскі — Летапіс Маскоўскага ўнівэрсытэту