Фінляндзкі вакзал
Фінляндзкі вакзал — пасажырскі тэрмінал станцыі Санкт-Пецярбург-Фінляндзкі, адзін зь пяці дзейных чыгуначных вакзалаў Санкт-Пецярбургу. Разьмешчаны на плошчы Леніна, 5.
Першы будынак вакзалу пабудаваны ў 1870 годзе (архітэктар Пётар Купінскі) для чыгункі, якая зьвязала сталіцу зь Вялікім княствам Фінляндзкім. Дарога была пракладзеная ў 1862—1870 гадах да станцыі Рыхімякі, якая знаходзілася на пабудаванай у 1858—1862 гадах першай у Фінляндыі чыгункі паміж гарадамі Тавастгус (Хямээнліна) і портам Гельсынгфорс (Хэльсынкі). У 1950-х была праведзеная комплексная рэканструкцыя вакзалу.
Зь Фінляндзкага вакзалу цяпер адпраўляюцца прыгарадныя цягнікі ў паўночна-заходнім і паўночна-ўсходнім кірунках, а таксама цягнікі далёкага рушаньня «Рэпін» і «Сыбэліюс» зносінамі Санкт-Пецярбург — Хэльсынкі. У левым крыле вакзалу — наземны вэстыбюль станцыі мэтро «Плошча Леніна».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фінляндзкі вакзал — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў