Перайсьці да зьместу

Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2026 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2026 году быў апошнім матчам Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2025—2026 гадоў, 71-га сэзону галоўнага эўрапейскага клюбнага футбольнага турніру, які арганізуе УЭФА, і 34-га сэзону з моманту зьмены назвы з Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў у Лігу чэмпіёнаў УЭФА. Гульня ладзілася 30 траўня 2026 году на стадыёне Пушкаш-Арэна ў Будапэшце. У фінале згулялі францускі клюб «Пары Сэн-Жэрмэн» і ангельскі «Арсэнал». Гэта быў першы фінал з удзелам дзейнага чэмпіёна з 2018 году, а свой тытул пасьпяхова абараніў францускі клюб. Фінал 2026 году стаў чацьвертым фіналам Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў паміж камандамі зь дзьвюх розных сталіцаў пасьля 1962, 1966 і 1971 гадоў[1].

Пушкаш-Арэна.

17 траўня 2023 году УЭФА адкрыла працэс падачы заявак на правядзеньне фіналу, які адбываўся паралельна з такім жа працэсам выбару гаспадара для фіналу 2027 году. Зацікаўленыя прэтэндэнты маглі надаваць заяўку на адзін або абодва фіналы. Акрамя таго, асацыяцыі‑прэтэндэнты маглі атрымаць толькі адзін фінал УЭФА ў пэўным годзе. Прапанаваныя стадыёны мусілі мець натуральны газон і адпавядаць чацьвертай катэгорыі паводле клясыфікацыі УЭФА, пры гэтым пажаданая мінімальная агульная ўмяшчальнасьць былі роўная 70 тысячам. 18 ліпеня 2023 году УЭФА паведаміла, што толькі дзьве асацыяцыі выказалі зацікаўленасьць у правядзеньні фіналаў 2026 і 2027 гадоў падчас першага этапу падачы заявак[2]. 22 траўня 2024 году выканаўчы камітэт УЭФА на паседжаньні ў Дубліне прызначыў Будапэшт местам, дзе будзе ладзіцца фінал[3].

Цырымонія адкрыцьця

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Удзельнікі гурту The Killers.

26 сакавіка 2026 году было абвешчана, што амэрыканскі індзі-рок-гурт The Killers выступіць на адкрыцьці фіналу. Прэзэнтацыя гэтага была апублікаваная ў кароткім відэа з удзелам франтмэна гурту Брэндана Флаўэрза і футбольнай зоркі Дэйвіда Бэкгэма ў кароткім фільме пад назвай «The Race Begins»[4].

Намінальным гаспадаром матчу была загадзя вызначаная каманда, якая стала пераможцай першага паўфіналу, таму гэтую ролю выканаў «Пары Сэн-Жэрмэн».

28 жніўня 2025 году УЭФА абвесьціла, што пачынаючы з 2026 году час старту фіналу Лігі чэмпіёнаў будзе прызначаны а 18-й гадзіны Цэнтральнаэўрапейскага летняга часу, што раней за папярэдні час а 21-й гадзіне. Гэтая пастанова была ўхваленая дзеля таго, каб палепшыць матчавы досьвед і даць карысьці заўзятарам, камандам і гарадам-гаспадарам[5].

30 траўня 2026
19:00 (UTC+3)
Пары Сэн-Жэрмэн 1:1 Арсэнал Пушкаш-Арэна, Будапэшт
Гледачоў: 61 035
Судзьдзя: Даніель Зыбэрт (Нямеччына)
Дэмбэле Забіў на 65-й хвіліне 65' (пэн.) Справаздача Гавэрц Забіў на 6-й хвіліне 6'
  Пэнальці  
Рамуш Забіты
Дуэ Забіты
Мэндыш Міма
Гакімі Забіты
Бэралду Забіты
4:3 Забіты Д’ёкерэш
Міма Эзэ
Забіты Райс
Забіты Мартынэльлі
Міма Габрыел
39Мацьвей Сафонаў
2Ашраф Гакімі
5Маркіньюс (капітан) Заменены 106'
51Віліян Пача
25Нуну Мэндыш Папярэджаны на 118 хвіліне 118'
87Жуан Нэвіш Папярэджаны на 90+6 хвіліне 90+6'
17Вітыньня Заменены 106'
8Фабіян Руіс Заменены 95'
14Дэзырэ Дуэ
10Усман Дэмбэле Забіў на 65-й хвіліне 65' Заменены 90+6'
7Хвіча Кварацхелія Заменены 83'
Запасныя:
30Люка Шэвалье
89Рэната Марын
4Лукас Бэралду Выйшаў на замену 106'
6Ільля Забарны Выйшаў на замену 106'
9Гансалу Рамуш Выйшаў на замену 90+6'
19Лі Ган Ін
21Люкас Эрнандэс
24Сэні Маюлю
27Дро Фэрнандэс
29Брадлі Баркаля Выйшаў на замену 83'
33Варэн Заір-Эмры Выйшаў на замену 95'
49Ібраім Мбай
Галоўны трэнэр:
Люіс Энрыке
1Давід Рая
3Крыстыян Маскера Папярэджаны на 47 хвіліне 47' Заменены 66'
2Вільям Саліба
6Габрыел Магальяйнс
5П’ера Інкап’е
41Дэклан Райс Папярэджаны на 103 хвіліне 103'
49Майлз Льюіс-Скелі Заменены 91'
7Букаё Сака Папярэджаны на 54 хвіліне 54' Заменены 83'
8Мартын Эдэгар (капітан) Заменены 66'
19Леандра Трасар Заменены 83'
29Кай Гавэрц Забіў на 6-й хвіліне 6' Заменены 91'
Запасныя:
13Кепа Арысабаляга
9Габрыел Жэзус
10Эбэрэчы Эзэ Выйшаў на замену 91'
11Габрыел Мартынэльлі Выйшаў на замену 83'
12Юрыен Тымбэр Выйшаў на замену 66'
14Віктар Д’ёкерэш Выйшаў на замену 66' Папярэджаны на 98 хвіліне 98'
16Крыстыян Нэргар
20Ноні Мадуэке Выйшаў на замену 83'
23Мікель Мэрына
33Рыкарда Каляф’ёры
36Мартын Субімэндзі Выйшаў на замену 91'
56Макс Даўман
Галоўны трэнэр:
Мікель Артэта Папярэджаны на 103 хвіліне 103'

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]