Перайсьці да зьместу

Фёдар Жыляк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фёдар Жыляк
Дата нараджэньня 25 траўня 1957(1957-05-25)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 18 красавіка 2025(2025-04-18) (67 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак кампазытар, сьпявак
Узнагароды

Фёдар Мікалаевіч Жыляк (25 траўня 1957, Карталы, Чалябінскай вобласьці — 18 красавіка 2025, Баранавічы) — беларускі кампазытар і сьпявак.

Нарадзіўся ў горадзе Карталы Чалябінскай вобласьці РСФСР, дзе тады працавалі яго бацькі-чыгуначнікі. Яшчэ ў маленстве ён разам з сям’ёй прыехаў у Баранавічы.

Прафэсійная дзейнасьць Жыляка як музыкі пачалася ў шэрагах Савецкай арміі, дзе разам са службай у аркестры ён быў актыўным удзельнікам народнага ансамбля песьні і танца «Тачанка» у якасьці вакаліста-інструмэнталіста (1975—1977 гг.) З 1977 г. — зьяўляўся музыкам адзьдзелу музычных ансамбляў Беларускай Дзяржаўнай філярмоніі. З 1980 годзе артыст ансамблю «Сябры», дзе выконваў вядомы шлягер «Шасьціструнная гітара» і інш[1]..

Пасьля вярнуўся ў Баранавічы, стаў працаваць у гарадзкім Доме культуры і ў 1984 годзе стварыў гурт «Студыя» пры гарадзкім Доме культуры г. Баранавічы, які ў 2003 годзе была перайменавана ў гурт «Явар». Гурт «Явар» пад кіраўніцтвам Фёдара Жыляка, на працягу амаль 30 гадоў удзельнічаў у многіх культурных мерапрыемствах і праектах нашай краіны. Музычныя конкурсы і фэстывалі, абласныя і рэспубліканскія «Дажынкі», радыё і тэлепраекты: «На скрыжаваньнях Эўропы», «Восеньскі сад», «Песьню бярыце з сабой», «Песьня году АНТ 2011», «Зорны дыліжанс» праект СТВ. У тэлепраэкце «Хіт-момант» СТВ 2003 г., які праходзіў пад старшынствам Народнага артыста СССР Ігара Лучанка, калектыў зьяўляўся ляўрэатамі ў 4-х намінацыях.

Супрацоўнічаў з народным тэатрам «Экспэрымэнт», напісаў музыку для больш чым двух дзясяткаў спэктакляў і пастаноў.

Яго песьні ўвайшлі ў рэпэртуар шэрагу беларускіх выканаўцаў. Сярод вучняў Фёдара Жыляка — сьпявачка Гюнеш, Мікіта Фаміных, расейскі сьпявак, ураджэнец Баранавіч Леўш.

Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы з 2016 году, аўтар музыкі для гімну гораду «Барановичи, Барановичи, белорусский городок».

Памёр 18 красавіка 2025 году[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]