Фэлікс Шкірманкоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэлікс Шкірманкоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 27 траўня 1926
Прапойск, БССР
Памёр 4 студзеня 2021
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, публіцыст, грамадзкі дзяяч, палітык
Мовы беларуская, расейская
Узнагароды
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Мэдаль «За адвагу»
Мэдаль «За адвагу»
Мэдаль «Партызану Айчыннай вайны» І ступені
Мэдаль «Партызану Айчыннай вайны» І ступені
Мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Мэдаль да стагодзьдзя БНР
Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Фэлікс Шкірманкоў (27 траўня 1926, Прапойск4 студзеня 2021[1]) — беларускі пісьменьнік, паэт, публіцыст, грамадзка-палітычны дзяяч. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пятнаццацігадовым падлеткам пайшоў у партызаны. Падчас адной з апэрацыяў на чыгунцы быў паранены, летаком яго вывезьлі з партызанскай зоны ў Расею. Па сканчэньні Маскоўскай ваенна-інжынэрнай вучэльні быў накіраваны на 4-ы Ўкраінскі фронт. Перамогу сустрэў у чэскім горадзе Оламаўцы. За вайну атрымаў чатыры раненьні.

Ад 1948 да 1951 году працаваў у органах Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі. Адчуўшы да сябе недавер, звольніўся. Праз шмат год даведаўся, што чэкісцкай кар’еры зрабіць бы ня змог, бо меў роднага дзядзьку, «які падчас нацысцкай акупацыі працаваў дырэктарам школы ў Воршы» і па вызваленьні раёну савецкай арміяй атрымаў 10 гадоў калёніі за «здраду радзіме».

Сьвядома ўступіў у партыю. Ад 1951 да 1979 году рабіў геолягам на Калыме ў Дзяржаўным трэсьце «Дальстрой».

Выйшаўшы на пэнсію ў 1979 годзе, вярнуўся ў родны Слаўгарад. У раёне працаваў у партыйных структурах. Займаўся творчай дзейнасьцю.

Пасьля канфлікту ў 1990 годзе з раённымі партыйнымі функцыянэрамі, якія перашкодзілі яму стаць дэпутатам Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, публічна заявіў, што выходзіць з КПСС. На той час ён ужо быў знаёмы з палітыкам Зянонам Пазьняком і грамадзкім дзеячам Генадзем Грушавым.

Стварыў раённую суполку Беларускага Народнага Фронту, сябрамі якой былі больш за 100 чалавек. Таксама ён быў заснавальнікам раённага камітэту «Дзеці Чарнобыля». Намаганьнямі суполкі дзеці з чарнобыльскіх раёнаў выяжджалі на аздараўленьне за граніцу.

У 1990—1995 гадах старшыняваў у Слаўгарадзкім гарсавеце. Пасьля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі сышоў з пасады. Пасьля рэфэрэндуму 1995 году забраў з гарсавету герб «Пагоня», які цяпер вісіць у яго дома.

27 траўня 2019 году ўзнагароджаны мэдалём да 100-годзьдзя БНР[2].

Памёр 4 студзеня 2021 году ад COVID-19[1].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар больш як 20 зборнікаў прозы і вершаў. Друкавацца пачаў у 1990 годзе, калі ў выдавецтве «Юнацтва» выйшла на расейскай мове кніжка апавяданьняў для дзяцей «Кто обидел медведя» (па-беларуску: «Хто пакрыўдзіў мядзьведзя»). У 1995 годзе выдаў кнігу з успамінамі ўдзельнікаў беларускай партызанкі. Іх зьбіраў больш за 20 гадоў. Аўтар словаў гімну Слаўгарадзкага раёну.

У сваіх творах Ф. У. Шкірманкоў не шукае нейкія надзвычай арыгінальныя, модныя зараз тэмы. У яго пільным паэтычным зроку заўсёды знаходзяцца самыя звычыйныя людзі — вяскоўцы, жыхары мястэчак, невялікіх беларускіх гарадоў.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Кто обидел медведя?» (1990)
  • «Выпрабаваньне» (1995)
  • «Незвычайны каляндар» (2004)
  • «Через годы, через расстояния…» (2005)
  • «Існасьць» (2006)
  • «У костра своей осени…» (2007)
  • «Тропою мамонтов» (2007)
  • «С нами надежда и вера» (2008)
  • «Папараць-кветка» (2009)
  • «Так вижу…» (2009)
  • «Пераэкзаменоўка на восень» (2009)
  • «Захоўваць вечна» (2010)
  • «Между двух океанов» (2010)
  • сумесна з Н. Н. Незнанавым «Дажынкі» (2011)
  • «Ты рядом – значит я живу» (2011)
  • «Понемногу о многом» (2012)
  • «Пад прысягай сумленьню» (2012)
  • «Тет-а-тет» (2012)
  • «Контрольный маршрут» (2013)
  • «Нацянькі» (2013)
  • «Без макіяжу: пра час і пра нас» (2015)
  • «Нашчадкам» (2015)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]