Перайсьці да зьместу

Фэетвіл (Паўночная Караліна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэетвіл
Населены пункт
Краіна ЗША
Штат Паўночная Караліна
Дата заснаваньня 1762
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Fayetteville, North Carolina[d] Мітч Колвін[d][1]
Геаграфія
Плошча 240,6 км²
Вышыня НУМ 80 м
Часавы пас EDT[d]
Каардынаты 35°03′09″ пн. ш. 78°52′41″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 910
Паштовы індэкс 28301, 28302, 28303, 28304, 28305, 28306, 28309, 28311, 28312 і 28314
Сайт www.cityoffayetteville.org
Фэетвіл на мапе ЗША ±
Фэетвіл
Фэетвіл
Фэетвіл
Фэетвіл
Фэетвіл
Фэетвіл

Фэ́етвіл (па-ангельску: Fayetteville) — места штату Паўночная Караліна, ЗША. Паводле перапісу 2020 году насельніцтва гораду складала 208 501 чалавек[3]. Гэта шосты паводле колькасьці насельніцтва горад у Паўночнай Караліне.

Тавэрна, пабудаваная ў Фэетвілу яшчэ ў 1788 годзе.

У другой дзесяцігодзьдзі XVIII стагодзьдзя каляніяльны ўрад Паўночнай Караліны пачаў заахвочваць пасяленьне ўздоўж верхняй плыні ракі Кейп-Фір, адзінай суднаходнай воднай артэрыі, цалкам разьмешчанай у межах калёніі. Тут паўсталі два паселішчы, вядомыя як Кэмпбэлтан і Крос-Крык, якія былі заснаваныя шатляндцамі. У 1783 годзе абодва паселішча аб’ядналіся, і новы горад быў інкарпараваны пад назовам Фэетвіл у гонар Жыльбэра дэ Ляфаета, францускага вайсковага героя, які надаў значную дапамогу амэрыканскім войскам у час вайны за незалежнасьць ЗША[4]. Фэетвіл стаў першым горадам у ЗША, названы ў ягоны гонар[4]. Сам герой наведаў горад 4 і 5 сакавіка 1825 году падчас свайго вялікага турнэ па ЗША[4]. Мясцовы рэгіён быў шчыльна заселены шатляндцамі яшчэ ў сярэдзіне і канцы 1700-х гадоў, а большасьць зь іх былі гэльскамоўнымі. Залатое дзесяцігодзьдзе Фэетвілу прыпала на 1780-я гады. У 1789 годзе тут адбыўся штатаўскі канвэнт, які ратыфікаваў Канстытуцыю ЗША, а таксама сэсія Генэральнай асамблеі Паўночнай Караліны. Аднак, места саступіла ў барацьбе будучаму гораду Ралі ў спаборніцтве за статус сталічнага гораду штату.

У сакавіку 1865 году генэрал Ўільям Шэрман і ягоная 60-тысячная армія атакавалі Фэетвіл і зьнішчылі канфэдэрацкі арсэнал, спраектаваны шатляндзкім архітэктарам Ўільямам Бэлам[5] . Войскі Шэрмана таксама зьнішчылі ліцейні, баваўняныя фабрыкі і офіс газэты The Fayetteville Observer. Непадалёк ад места варожыя войскі ўступілі ў апошні кавалерыйскі бой грамадзянскай вайны, вядомы як бітва пры Мурзкрык-Брыдж. У цэнтры гораду адбылася невялікая сутычка, калі лейтэнант-генэрал Ўэйд Гэмптан і ягоныя людзі нечакана напалі на кавалерыйскі патруль, забіўшы 11 жаўнераў Поўначы і захапіўшы блізу дзясятка жаўнераў у палон 11 сакавіка 1865 году. У канцы XIX стагодзьдзя Паўночная Караліна ўхваліла законы Джыма Кроў, якія ўсталявалі расавае разьмежаваньне. Час Віетнамскай вайны стаў часам пераменаў у раёне Фэетвілу. Гэтак з 1966 па 1970 гады больш чым 200 тыячаў вайскоўцаў прайшлі падрыхтоўку ў Форт-Брэг перад адпраўкай у Віетнам.

У першым дзесяцігодзьдзі XXI стагодзьдзя мястэчкі і вёскі вакол Фэетвілу зазналі рост насельніцтва. Асабліва павялічылі колькасьць жыхароў прадмесьці Гоўп-Мілз, Рэфард і Спрынг-Лэйк.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]