Перайсьці да зьместу

Фэдэрыка Мунцэнь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэдэрыка Мунцэнь

Фэдэрыка Мунцэнь-і-Манэ (па-каталянску: Federica Montseny i Mañé; 12 лютага 1905, Мадрыд, Гішпанія — 14 студзеня 1994, Тулюза, Францыя) — гішпанская анархістка[1] (прасоўвала ідэі анарха-фэмінізму і анарха-натурызму) і пісьменьніца (пісала вершы, прозу, эсэ і дзіцячыя творы). У 1936-1937, падчас грамадзянскае вайны ў Гішпаніі, займала пасаду міністаркі аховы здароўя, тым самым адзначылася як першая жанчына-міністар у Гішпаніі[2] і адна з першых у Заходняй Эўропе агулам.

Вывучала філязофію ўва Ўнівэрсытэце Барсэлёны. У 1930 годзе пачала стасавацца з анархістам Хэрміналем Эсглеасам Хаўмэ. У пары было трое дзяцей.

Мунцэнь удастоеная месца ў кампазыцыі «Паверх спадчыны».

Мунцэнь нарадзілася ў Мадрыдзе 12 лютага 1905. Яе бацькі былі сурэдактарамі ​​часопісу анархістаў «La Revista Blanca» (1898-1905). Фэдэрыка была, па яе ўласных словах, дачкой сямейства старых анархістаў; яе бацька, Жуан Мунцэнь, быў антыаўтарытарным пісьменьнікам і прапагандыстам, а маці, Тэрэза Манье-і-Міравэт, была анархісцкай актывісткай. У 1912 годзе яе сям’я вярнулася ў Каталёнію, дзе пазьней яны заснавалі выдавецтва. У тым жа годзе Фэдэрыка далучылася да анархісцкага прафсаюзу Confederación Nacional del Trabajo (CNT) і пісала артыкулы для анархісцкіх часопісаў, такіх як «Solidaridad Obrera», «Tierra y Libertad» і «Nueva Senda». У 1927 годзе яна далучылася да Фэдэрацыі анархістаў Ібэрыі.

Грамадзянская вайна ў Гішпаніі і пасада міністаркі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас грамадзянскае вайны ў Гішпаніі Фэдэрыка падтрымала рэспубліканскі ўрад. Яна выступала супраць гвалту на рэспубліканскай тэрыторыі, і ў лістападзе 1936 года Францыска Ларга Кабальера (на той момант старшыня ўрада) прызначыў яе на пасаду міністаркі аховы здароўя. Так яна стала першай жанчынай у кабінэце міністраў у гісторыі Гішпаніі[3] і адной зь першых у Заходняй Эўропе. Яе галоўнай мэтай была трансфармацыя сістэмы грамадзкага здароўя для задавальненьня патрэбаў беднага насельніцтва і працоўнай клясы. Таму яна падтрымлівала хуткія прафіляктычныя праграмы ў галіне аховы здароўя.

Улічваючы лібэртарыянскія традыцыі сям’і Фэдэрыкі, рашэньне ўвайсьці ўва ўрад Народнага фронту далося ёй асабліва цяжка. Зь іншага боку, далучэньне да ўрада заахвочвалася яе прафсаюзам як магчымасьць для аб'яднаньня з уладамі супраць фашысцкай пагрозы, якая зыходзіла ад паўстанчых войскаў Франсіска Франка.

Выгнаньне і сьмерць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фэдэрыка пераехала ў Францыю ў 1939 годзе, дзе напісала шмат кніг, якія па большай частцы ня тычыліся палітыкі. Памерла 14 лютага 1994 ў Тулюзе і пахаваная на мясцовых могілках Cementiri de Rapas.

  • Horas trágicas (1921)
  • La Victoria. Novela en la que se narran los problemas de orden moral que se le presentan a una mujer de ideas modernas (Barcelona: 1925)
  • El hijo de Clara. Segunda parte de «La Victòria» (Barcelona: Impresos Costa, 1927)
  • La Indomable (1928)
  • La mujer, problema del hombre (1932)
  • El anarquismo militante y la realidad española, conferència al Coliseum, Barcelona (Barcelona: Oficina de propaganda, 1937, extracte també publicat a Boletín de Información C.N.T. i F.A.I. del 4 de març 1937, fulls 4-6.)
  • Anselmo Lorenzo (1938)
  • International Antifascist Solidarity: An Appeal to the Women in America, un fullet de propaganda (Nova York: I.A.S., 1938)
  • Cien días de la vida d’una mujer (1949)
  • El problema de los sexos (1951)
  • El éxodo. Pasión y muerte de los españoles en el exilio (Tolosa de Llenguadoc: Edicions Espoir, 1969)
  • Crónicas de la C.N.T. (1974)
  • El anarquismo (1974)
  • El éxodo anarquista (1977)
  • Mis primeros cuarenta años (Esplugues de Llobregat: Plaza & Janés, 1987)
  1. ^ Fallece la líder libertaria Federica Montseny. Газета El País (16 студзеня 1994). Праверана 2014-03-21 г.
  2. ^ Federica Montseny Mañé. Diccionari Biogràfic de Dones. Праверана 2014-03-21 г.
  3. ^  Thomas, Hugh The Spanish Civil War. — London: Penguin Books, 2001. — P. 458. — ISBN 978-0-14-101161-5
  • Beevor, Antony. The Battle for Spain: The Spanish Civil War, 1936—1939. London. Penguin Books. 2006 ISBN 0-14-303765-X
  •  Nash, Mary Defying Male Civilization: Women in the Spanish Civil War. — Denver, Colo.: Arden Press, 1995. — ISBN 0-912869-15-1
  • Thomas, Hugh. The Spanish Civil War. Penguin Books. 2003. London. ISBN 978-0-14-101161-5.