Лік гульцоў (футбол)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Футбол:Правіла 3:Лік гульцоў»)

Правіла 3: Лік гульцоў у футбольных правілах рэглямэнтуе колькасьць членаў каманды, якія могуць ўдзельнічаць у гульні й парадак правядзеньня замен гульцоў.

Лік гульцоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футбольны матч гуляецца двума камандамі, кожная зь якіх складаецца ня больш чым з 11 гульцоў, адзін зь якіх брамнік. Мінімальная колькасьць гульцоў усталёўваецца рэглямэнтам спаборніцтваў, звычайна гэта 7 гульцоў.

Максімальная колькасьць замен[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У матчах, якія праводзяцца ФІФА або нацыянальнымі канфэдэрацыямі, максімальная колькасьць замен ураўноўваецца тром. Колькасьць запасных гульцоў вызначаецца рэглямэнтам спаборніцтва і находзіцца ў межах ад 3 да 7.
  • У матчах нацыянальных ліг максімальная колькасьць замен можа быць павялічана да шасьці.
  • У астатніх матчах па дамоўленасьці можа ўжывацца і большая колькасьць замен. У гэтым выпадку судзьдзя матчу павінен быць папярэджаны аб дадзенай дамоўленасьці. Калі судзьдзя не папярэджаны, або дамовіцца не атрымалася, тады максімальны лік замен роўны тром.

У любым выпадку, імёны запасных гульцоў павінны быць вызначаныя перад пачаткам матчу і сьпіс пададзены судзьдзі. Гульцу не дазваляецца выходзіць на поле, калі ён не запісаны запасным.

Працэдура замены[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Судзьдзя павінен быць папярэджаны аб замене.
  • Замена дазваляецца толькі ў сярэдняй лініі поля і толькі падчас прыпынку гульні.
  • Заменны выходзіць з поля. Запасны гулец па сыгнале судзьдзі ўваходзіць на поле. З гэтага моманту ён лічыцца гульцом, а заменны перастае быць ім.

Замененаму гульцу забараняецца зноўку выходзіць на поле. Усе гульцы, у тым ліку запасныя, абавязаныя падпарадкоўвацца судзьдзі.

Замена брамніка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Любы гулец можа памяняцца месцамі з брамнікам. Для гэтага трэба толькі папярэдзіць судзьдзю. Зьмена брамніка дазваляецца толькі падчас прыпынку гульні.

Парушэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі запасны гулец уваходзіць на поле без дазволу, гульня спыняецца, запасны штрафуецца жоўтай карткай і выдаляецца з поля. Гульня працягваецца розыгрышам «спрэчнага мяча» з таго месца, дзе мяч нахадзіўся падчас замены.

Пры несанкцыянаванай зьмене брамніка гульня працягваецца. Калі мяч у наступны раз выйдзе з гульні, абодва гульца штрафуюцца жоўтай карткай.

За любое парушэньне гэтага правіла адпаведны гулец атрымоўвае папярэджаньне з паказам яму жоўтай карткі.

Працяг гульні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі матч спынены судзьдзёй за парушэньне, гульня працягваецца вольным ударам каманды, на якой былі парушаны правілы, з таго месца, дзе нахадзіўся мяч падчас парушэньня.

Выдаленыя гульцы асноўнага складу і запасныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі гулец быў выдалены да пачатковага ўдару, яго можна замяніць толькі адным з заяўленых запасных.

Замена ў пратаколе матчу запасных забароненая — не да пачатковага ўдару, не пасьля яго.

Загады трэнэра[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па рашэньні 2 РМАФ, трэнэр у любы момант можа аддаваць гульцам тактычныя загады (зразумела, не выходзячы на поле). Пасьля гэтага ён павінен вярнуцца на сваё месца. Калі на стадыёне разьмечаная тэхнічная зона, трэнэр абавязаны не пакідаць яе. Трэнэр павінен паводзіць сябе тактоўна.