Перайсьці да зьместу

Фуры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Фурры»)

Фу́ры (ад анг. furry — футрак, футравы)  — гэта асоба, якая цікавіцца альбо займацца творчасьцю, зьвязанай з г. зв. футрацкім мастацтвам, засяродзеным на антрапамарфічных альбо міталяґічных жывёлах ці таксама выдуманых істотах[a]. Гэтае паняцьце, нараўне з паняцьцем «фуры фэндам», апісвае супольнасьць, сукбультуру, якая складаецца зь людзей з вышэйзгаданымі перавагамі альбо формамі паводзінаў. Часам гэта таксама адносіцца да пэрсанажаў, якія спалучаюць у сабе рысы чалавека і жывёлаў, якія выступаюць у некалькіх формах:

Антрапамарфічная лісіца — тыповы фурры пэрсанаж
  • Антрапамарфічнай (анґ. anthropomorphic, anthro). — жывёла з чалавечым рысамі ў гуманоідным целе.
  • Немарфічнай (анґ. nonmorphic) — жывёла, якая мае чалавечыя рысы, аднак, якая мае цела жывёлы, не гуманоіда.
  • Неантрапамарфічнай (анґ. non-anthropomorphic, non-anthro) — найчасьцей звычайная дзікая жывёла, якая ня мае чалавечых рысаў.

Апошнія дзьве формы абагульняюцца пад тэрмінам «фэрал» (анґ. feral — дзікі).

Фурры парад з нагоды Эўрафурэнцыі 19[b]у Маґдэбурґу.

Фурсона (ад анґ. fur , футра і persona , пэрсона, асоба) — адносіцца да пэрсанажа альбо асобы, зьвязанай з фурры фэндамам. Фурсонами звыйчайна зьяўляюцца антрапамарфічныя жывёлы рэальных відаў альбо выдуманых (стварэньне фурсоны не мае межаў і правілаў, не вымяраецца па прынцыпам ані лёґікі, ані рэалнасьці), таму мы можам сустрэць фіялетавага тыґра, птушку з рагамі ці сабаку з хвастом рэптыліі, альбо звычайную жывёлу з колерамі і/ці рысамі, якія хоча той, хто робіць гэтую фурсону.

Фурсьют (ад анґ. fur, футра і suit , касьцюм) — касьцюм, у які апранаюцца футракі на фурры-сходках і канвэнцыях[Крыніца?], каб адыгрываць сваю фурсону.

  1. ^ Прыкладам выдуманых істотаў можа паслужыць раса сэрґалаў, якую частка футракоў выбірае за сваю фурсону — Sergal (анґ.)
  2. ^ Падрабязьней пра Эўрафурэнцыю можна пачытаць тут — Eurofurence  (анґ.)