Фрыда Карльсан
| Фрыда Карльсан | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Нарадзілася | 10 жніўня 1999[1] (26 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | лыжная гоначніца, лёгкаатлетка |
Фры́да Ка́рльсан (па-швэдзку: Frida Karlsson; 10 жніўня 1999 году, Салефтэа, Швэцыя) — швэдзкая лыжніца. Уважаецца за адную з наймаладзейшых у гісторыі залатых мэдалістак этапаў Кубка сьвету[3].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да 2016 году займалася лёгкай атлетыкай, маючы посьпехі юнацкім узроўні. Аднак, потым спартоўка пераключылася на лыжны спорт.

17 лютага 2019 году дэбютавала на этапе Кубка сьвету ў італьянскім Коньне, дзе заняла 7-е месца ў асабістай гонцы на 10 км клясычным ходам. Дзякуючы гэтаму, яна ў апошні момант была ўлучаная ў склад зборнай Швэцыі на дарослы чэмпіянат сьвету ў Зээфэльдзе. Там швэдка ўчыніла сапраўдны фурор, выйграўшы поўны камплект мэдалёў. У сваёй першай гонцы Карльсан заняла пятае месца ў скіятлёне, пры гэтым была найлепшай сярод швэдак. Ужо ў наступнай гонцы яна стала срэбнай прызэркай у 10-кілямэтровай гонцы клясычным стылем. 28 лютага была ўлучаная ў склад зборнай на эстафэту, дзе прабегла другі этап клясычным ходам. На фінішы перамогу Швэцыі прынесла Стына Нільсан, такім чынам, Карльсан у веку 19 гадоў стала чэмпіёнкай сьвету[4]. У апошняй гонцы на 30 км вольным стылем спартоўка ўзяла бронзавы мэдаль.
7 сакавіка 2020 году ў Осьлё лыжніца ўпершыню перамагла на этапе Кубка сьвету, а за тыдзень да гэтага ў складзе эстафэтнай каманды ўпершыню ўзьнялася на подыюм. Чэмпіянат сьвету 2021 году быў для спартоўкі таксама пасьпяховым. Карльсан разжылася срэбнымі мэдалямі ў індывідуальнай гонцы на 10 км і скіятлёне, а таксама стала ўладальніцай бронзавага мэдаля ў масавым старце. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году швэдка ўзяла бронзавы мэдаль у эстафэтнай гонцы. Праз год яна паўтарыла вынікі папярэдняга чэмпіянату сьвету, дадаўшы яшчэ бронзу ў эстафэце, а таксама стала пераможцам Тур дэ Скі. У сэзоне 2023—2024 году адзначылася перамогамі на пяці этапах Кубка сьвету ды трэцім радком у агульным заліку. На чэмпіянаце сьвету 2025 году ў Тронгэйме лыжніца стала чэмпіёнкай у масавым старце ды эстафэце, а таксама стала бронзавай прызэркай у 10-кілямэтровай гонцы клясычным ходам. Пасьля гэтага прапусьціла астатную частку Кубка сьвету праз траўму левай ступні[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Karlsson, Frida Elisabeth // Sveriges befolkning 2000 (шв.) — Sveriges Släktforskarförbund, 2020.
- ↑ Olympedia (анг.) — 2006.
- ↑ Frida Karlsson, 19, yngsta världsmästaren i historien. SVT Sport (28.02.2019).
- ↑ Sensationellt VM-silver till Karlsson // Norra Västerbotten, 26.02.2019 г.
- ↑ Frida Karlsson nie jeździła na nartach od czasu zdobycia złotego medalu na Mistrzostwach Świata (пол.). Proxcskiing.com.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на FIS