Францішак Вісмонт
Выгляд
Францішак Вісмонт лац. Francišak Vismont | |
| Дата нараджэньня | 12 чэрвеня 1950 (76 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | навуковец, прафэсар унівэрсытэту |
| Навуковая сфэра | паталягічная фізыялёгія[d] |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар мэдычных навук[d] (1990) |
| Навуковы кіраўнік | Валерый Мікалаевіч Гурын[d] |
| Узнагароды | |
Францішак Іванавіч Вісмонт (12 чэрвеня 1950, Ліда) — беларускі навуковец ў галіне фізыялёгіі і паталёгіі. Сябар-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар мэдычных навук (1990), прафэсар (1997).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1973 годзе скончыў Менскі дзяржаўны мэдычны інстытут. З 1976 году — у Беларускім дзяржаўным мэдычным унівэрсытэце малодшы навуковы супрацоўнік, асыстэнт, дацэнт, прафэсар, з 1996 году загаднік катэдры паталягічнай фізыялёгіі[2].
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Працуе ў галіне паталягічных мэханізмаў у ахоўна-прыстасавальных рэакцыях арганізму.
Аўтар больш за 260 навуковых працаў, у тым ліку 2 манаграфіяў, 3 падручнікаў і 2 вынаходзтваў.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1
- ↑ Висмонт Франтишек Иванович, ЦНБ НАН Беларусі