Францішак Віславух
Францішак Віславух | |
24 верасьня 1896 — 23 сакавіка 1978 (81 год) | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Месца сьмерці | |
Званьне | маёр |
Бітвы/войны | |
Узнагароды | |
Францішак Мар’ян Віславух (па-польску: Franciszek Marian Wysłouch; 24 верасьня 1896, Пярковічы, Кобрынскі павет Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя — 23 сакавіка 1978, Лёндан, Вялікабрытанія) — польскі палкоўнік, маляр, пісьменьнік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў з даўняга літоўскага роду Віславухаў гербу «Адынец». Сын гісторыка і філёзафа клясычнасьці Антонія Ісідора і Севярыны са Скаржынскіх. У сям’і было дзевяць дзяцей.
Скончыў сярэднюю школу ў Варшаве і паступіў у Акадэмію мастацтваў. За ўдзел у польскім незалежніцкім руху ў 1914 царскія ўлады саслалі яго ў Вятку (Сібір). Уцёкшы адтуль, далучыўся да Польскіх лёгіёнаў; пазьней браў удзел у польска-бальшавіцкай вайне.
У 1922 року атрымаў чын паручніка, у 1929 — капітана. У 1929—1931 роках навучаўся ў Вышэйшай ваеннай школе ў Варшаве. Атрымаўшы афіцэрскі дыплём, пераведзены ў Корпус аховы памежжа. У 1937 року прысвоены чын маёра.
Адначасна з вайсковай службай займаўся скаўтынгам, рэдагаваў месячнік «Nasze Okolice», прызначаны для фэрмэраў Палесься і Віленшчыны.
У верасьні 1939 року інтэрнаваны ў Латвіі, адтуль уцёк у Францыю і далучыўся да Польскага армейскага корпусу, які ваяваў супраць Нямеччыны. Кіраваў канвоем караблёў, якія перавозілі зброю ў Пэрсію, служыў шэфам штабу Рэзэрвовага цэнтру Войска Польскага на Сярэднім Усходзе, кіраваў авіяцыйнай падтрымкай II Корпусу. Удзельнічаў у тым ліку ў бітве пад Монтэ-Касына.
Па Другой сусьветнай вайне эміграваў у Вялікабрытанію. Займаўся фізычнай працай. Падпісаў ліст польскіх эміграцыйных пісьменьнікаў у знак салідарнасьці з пратэстоўцамі супраць зьменаў у Канстытуцыю ПНР(d). Ляўрэат прэміі Зьвязу польскіх пісьменьнікаў на чужыне (1972). Выйшаўшы на пэнсію, маляваў і пісаў успаміны.
Быў жанаты з Барбарай зь Яжэўскіх.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Францішак Віславух — аўтар трох зборнікаў апавяданьняў, выдадзеных у Лёндане. Апавяданьні ёсьць каляровым і эмацыйным успамінам пра тагачаснае жыцьцё Палесься.
- Палескія апавяданьні (1968)
- На сьцежках Палесься (1975)
- Рэха Палесься (1979)
Прэміі і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Срэбны крыж ордэну Virtuti Militari
- Крыж адважных
- Залаты Крыж заслугі (25 траўня 1939)
- Мэдаль Незалежнасьці (4 лютага 1932)
- Срэбны Крыж заслугі (11 лістапада 1936)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 24 верасьня
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Памерлі 23 сакавіка
- Памерлі ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў Кобрынскім павеце Расейскай імпэрыі
- Памерлі ў Лёндане
- Узнагароджаныя крыжам Мужных
- Узнагароджаныя мэдалём Незалежнасьці
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Узнагароджаныя Срэбным Крыжам Заслугі
- Узнагароджаныя Срэбным крыжам ордэна Віртуці Мілітары
- Афіцэры Войска польскага
- Сучасныя польскія літаратары
- Польскія празаікі
- Рэпрэсаваныя ў Польшчы
- Удзельнікі бітвы пад Монтэ-Касына
- Удзельнікі Верасьнёўскай кампаніі 1939 году
- Удзельнікі польска-савецкай вайны
- Віславухі
- Польскамоўныя пісьменьнікі
- Польскія мастакі
- Пахаваныя на могілках Патні-Вэйл