Перайсьці да зьместу

Францыска Пройс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Францыска Пройс Біятлён
Агульная інфармацыя
Грамадзянства
Нарадзілася 11 сакавіка 1994(1994-03-11)[1] (31 год)
Рост 173 см
Вага 60 кг
Кубак сьвету
(у тым ліку Алімпійскія гульні)

Францы́ска Пройс (па-нямецку: Franziska Preuß; 11 сакавіка 1994 году) — нямецкая біятляністка. Чэмпіёнка сьвету, а таксама ўладальніца крыштальнага глёбуса як пераможца Кубка сьвету 2024—2025 гадоў.

На чэмпіянаце Эўропы 2013 году ў баўгарскім Банска заваявала золата ў эстафэце і срэбра ў гонцы перасьледу.

Пройс на этапе Кубка сьвету ў 2018 годзе.

Дэбют у Кубку сьвету для Францыскі Пройс адбыўся ў сэзоне 2013—2014 гадоў[2]. У першай гонцы ў швэдзкім Эстэрсундзе яна заняла 44-е месца. У складзе нямецкай каманды выйграла эстафэту на этапе ў Ансі. Паказаўшы здавальняючыя вынікі ў першай частцы сэзону была ўлучаная ў заяўку на ўдзел у зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 году ў Сочы, дзе ейным найлепшым асабістым вынікам стала 40-е месца ў гонцы перасьледу. У наступным сэзоне спартоўка ў складзе жаночай эстафэты перамагла ў адным з этапаў Кубка сьвету. 18 студзеня 2015 году на этапе ў Рупольдынгу маладая немка ўпершыню трапіла на подыюм, гэтак у масавым старце яна саступіла толькі Дар’і Домрачавай і заняла другое месца. На чэмпіянаце сьвету 2015 году ў фінскім Кантыёлахці ў складзе жаночая зборная перамагла ў эстафэце, а ў гонцы з агульным стартам была другой.

На чэмпіянаце сьвету 2020 году Пройс выступіла ва ўсіх 7 відах праграмы і ва ўсіх заняла месца не ніжэйшае за 8-е. Яна здабыла срэбныя мэдалі ў жаночай эстафэце і сынгл-міксьце. Гісторыя паўтарылася на чэмпіянаце сьвету 2021 году ў Паклюцы. Гэтым разам біятляністка ўзяла срэбра толькі ў жаночай эстафэце. У тым жа годзе паводле вынікаў Кубка сьвету яна была трэцяй у агульным заліку. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году Пройс заваявала бронзу ў жаночай эстафэце, у асабістых дысцыплінах найлепшым жа вынікам быў 8-ы радок у масавым старце.

У 2025 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Ленцэргайдэ Пройс здабыла залаты мэдаль у гонцы перасьледу, срэбра ў спрынце і два бронзавыя мэдалі ў мяшанай эстафэце і ў адзіночнай мяшанай эстафэце. Сэзон 2024—2025 гадоў на Кубку сьвету быў для спартоўкі трыюмфальным. Атрымаўшы чатыры перамогі і стабільна выступаючы цягам сэзону Францыска перамагла ў агульным заліку, заваяваўшы Кубак сьвету і два малыя кубкі ў спрыньце і масавым старце.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]