Франсішку Трынкан
| Франсішку Трынкан | ||
![]() | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 29 сьнежня 1999[1][2] (26 гадоў) | |
| Рост | 186 см | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Спортынг Лісабон | |
| Нумар | 17 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016—2018 | Брага Б[d] | 46 (6) |
| 2018—2020 | Брага | 33 (8) |
| 2020—2023 | Барсэлёна | 28 (3) |
| 2021—2022 | → Ўулвэргэмптан | 28 (2) |
| 2022—2023 | → Спортынг Лісабон | 34 (10) |
| 2023— | Спортынг Лісабон | 92 (24) |
| Зборныя | ||
| 2015—2016 | Партугалія (да 17)[d] | 5 (0) |
| 2017—2018 | Партугалія (да 19)[d] | 18 (10) |
| 2018—2019 | Партугалія (да 20)[d] | 8 (2) |
| 2019—2020 | Партугалія (да 21)[d] | 8 (3) |
| 2020— | Партугалія | 17 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Франсі́шку Трынка́н (па-партугальску: Francisco Trincão; нар. 29 сьнежня 1999 году) — партугальскі футбаліст, нападнік клюбу «Спортынг» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ён пачаў сваю кар’еру ў «Бразе», дэбютаваўшы ў першай камандзе ў 2018 годзе і здабыўшы зь ёй Кубак Партугаліі. У студзені 2020 году падпісаў кантракт з «Барсэлёнай», якая выдаткавала на куплю гульца 31 мільён эўра, а пагадненьне набыло моц у ліпені. Запачаткаваў выступы ў Ля Лізе 27 верасьня, згуляўшы 12 хвілінаў у хатнім матчы супраць «Вільярэалу», у якім каталёнцы сьвяткавалі перамогу зь лікам 4:0[3]. Свой першы гол за «Барсэлёну» Трынкан загнаў 7 лютага 2021 году, трапна ўлучыўшы мяч у браму «Бэтысу»[4]. 4 ліпеня 2021 году партугалец далучыўся на правах гадавой арэнды да ангельскага «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз», дзе ўзьяднаўся з Пэдру Нэту, зь якім некалі бараніў колеры «Брагі»[5].
13 ліпеня 2022 году гулец таксама на правах арэнды прыяднаўся да «Спортынгу», які выклаў 3 мільёны эўра з умоўным абавязацельствам набыць 50% ягоных правоў на суму 7 мільёнаў эўра і, як паведамляецца, пунктам аб выкупе ад 20 да 25 мільёнаў эўра ў залежнасьці ад моманту ягонага выкарыстаньня[6][7]. Дэбютаваў у новай камандзе адбыўся 7 жніўня ў матчы супраць «Брагі»[8]. 9 красавіка 2023 году ён аформіў хет-трык у пераможным матчы супраць «Каза Піі», які скончыўся зь лікам 4:3[9]. У тым жа годзе стаў паўнавартасным футбалістам каманды, трывала трапіўшы ў першую адзінаццатку. 18 верасьня 2025 году Трынкан учыніў галявы дубль у матчы супраць «Кайрату» ў Лізе чэмпіёнаў, а таксама быў названы найлепшым гульцом матчу[10].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У жніўні 2020 году футбаліст упершыню атрымаў выклік у зборную Партугаліі на матчы Лігі нацыяў УЭФА супраць зборных Харватыі і Швэцыі[11]. Дэбютаваў 5 верасьня, замяніўшы Бэрнарду Сылву на 78-й хвіліне ў хатнім матчы супраць харватаў[12]. Толькі ў 2025 годзе пачаў часьцей зьяўляцца на полі ў кашулі роднай зборнай. Тады ж, 23 сакавіка, двойчы засмуціў брамніка зборнай Даніі ў матчах Лігі нацыяў[13].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Брага»:
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2020
«Барсэлёна»:
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2021
«Спортынг»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2024, 2025
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2025
Партугалія:
- Пераможца Лігі нацыяў УЭФА: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Trincão // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Francisco Trincão // FBref (анг.)
- ↑ Carnerero, Fernando. Ansu Fati lidera el nuevo Barcelona // Marca, 27.09.2020 г.
- ↑ Barcelona beat Real Betis with Messi, Trincao goals. ESPN (07.02.2021).
- ↑ Do Vianense para a Premier League: Trincão e Neto reúnem-se em Wolverhampton // O Minho, 04.07.2021 г.
- ↑ Francisco Trincão: "Vou dar tudo pelo Sporting CP". Sporting CP (13.07.2022).
- ↑ Trincão loaned to Sporting Clube de Portugal. FC Barcelona (13.07.2022).
- ↑ SC Braga empata Sporting em jogo grande com seis golos // A Bola, 07.08.2022 г. Архіўная копія ад 09.09.2022 г.
- ↑ Antunes, Luís. Casa Pia-Sporting: Trincão salva leão com defesa de papel // Jornal de Notícias, 09.04.2023 г.
- ↑ Champions: Trincão eleito o homem do jogo. Mais Futebol (18.09.2025).
- ↑ Rui Silva e Trincão em estreia absoluta nos convocados // A Bola, 24.08.2020 г. Архіўная копія ад 01.11.2020 г.
- ↑ Portugal 4–1 Croatia: Holders ease to emphatic victory. UEFA (05.09.2020).
- ↑ Cardoso Oliveira, Diogo. A selecção errou, Trincão não. Portugal vai à meia-final da Liga das Nações // Público, 23.03.2025 г.
