Франсуа Мітэран
Франсуа Марыс Адрыян Мары Мітэран (па-француску: François Maurice Adrien Marie Mitterrand; 26 кастрычніка 1916 — 8 студзеня 1996) — французскі палітык і дзяржаўны дзяяч, які займаў пасаду прэзыдэнта Францыі з 1981 па 1995 гады, то бок самы працяглы час займаў гэтую пасаду ў гісторыі Францыі. Як былы першы сакратар Сацыялістычнай партыі, ён быў першым левым палітыкам, які заняў пасаду прэзыдэнта ў час Пятай рэспублікі.
Дзякуючы ўплыву сям’і, Мітэран пачаў сваё палітычнае жыцьцё, грунтуючыся на правым каталіцкім нацыяналізьме. Служыў пры рэжыме Вішы ў ягоныя першыя гады існаваньня. Пасьля далучыўся да Супраціву, перайшоў у левы спэктар і некалькі разоў займаў пасаду міністра за часам Чацьвертай рэспублікі. Мітэран выступаў супраць усталяваньня Шарлем дэ Голем Пятай рэспублікі. Не зважаючы на тое, што часам быў палітычна ізаляванай асобай, ён пераўзыходзіў канкурэнтаў і быў лідэрам левых на прэзыдэнцкіх выбарах 1965 і 1974 гадоў, перш чым быў абраны прэзыдэнтам краіны на выбарах 1981 году. У 1988 годзе Мітэран быў пераабраны і заставаўся на пасадзе да 1995 году.
Мітэран запрасіў Камуністычную партыю ў свой першы ўрад, што на той час лічылася спрэчным рашэньнем. Тым ня менш, камуністы былі ўлучаныя ў якасьці малодшых партнэраў і замест таго, каб скарыстацца перавагамі, пабачылі, што іхняя падтрымка паменшылася, і ў рэшце рэшт пакінулі кабінэт у 1984 годзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё ж senat.fr (фр.)
- ^ а б в г François Mitterrand // Sycomore (фр.) / Assemblée nationale
- ^ а б Миттеран Франсуа // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б в г https://personnes-decedees.matchid.io/?q=Francois%20Mitterrand%2026%2F10%2F1916&size=n_20_n
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 26 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Памерлі 8 студзеня
- Памерлі ў 1996 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Кавалеры ордэна Белага ільва I ступені
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёну
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Белай ружы на ланцугу
- Кавалеры ордэна Сэрафімаў
- Кавалеры ордэна Слана
- Узнагароджаныя Вялікім крыжам ордэна Заслугі перад Рэспублікай Польшча
- Кавалеры Вялікага крыжа з ланцугом ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Узнагароджаныя Вялікім ланцугом ордэна інфанта дона Энрыке
- Ганаровыя рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазьні
- Ляўрэаты прэміі Карла Вялікага
- Прэзыдэнты Францыі
- Францускія палітыкі