Перайсьці да зьместу

Франсуаза д’Абон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Франсуаза д’Абон
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 12 сакавіка 1920(1920-03-12)[1][2][3]
Памерла 3 жніўня 2005(2005-08-03)[1][2][3][…] (85 гадоў)
Сужэнец Jacques Aubenque[d]
Дзеці Indiana Aubenque[d] і Vincent d'Eaubonne[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці біёграф, пісьменьнік навуковай фантастыкі, баявік, эсэістка, фэміністка, пісьменьніца
Жанр фемінісцкая навуковая фантастыка[d]
Мова француская мова[5]
Узнагароды
афіцэр ордэна Мастацтваў і літаратуры
Франсуаза д'Абон
Françoise d'Eaubonne
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Франсуаза Марыя-Тэрэза Пістон д'Абон фр. Françoise Marie-Thérèse Piston d'Eaubonne
Псэўданімы Marielle Lefevre
Нарадзілася 12 сакавіка 1920
Парыж
Памерла 3 жніўня 2005
Парыж
Сужэнец Jacques Aubenque[d]
Дзеці Indiana Aubenque[d] і Vincent d'Eaubonne[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Пісьменьніца, філёзафка, эсэістка
Гады творчасьці 1942-2005
Жанр фемінісцкая навуковая фантастыка[d]
Мова француская
Дэбют 1942
Значныя творы Le Féminisme ou la mort (1974), Les Femmes avant le patriarcat (1976), Écologie, féminisme (1978), Louise Michel la Canaque (1985)
Узнагароды
афіцэр ордэна Мастацтваў і літаратуры

Франсуáза д’Абон (па-француску: Françoise d’Eaubonne; поўнае імя: Франсуаза Марыя-Тэрэза Пістон д'Абон, франц. Françoise Marie-Thérèse Piston d’Eaubonne; 12 сакавіка 1920, Парыж, Францыя3 жніўня 2005, Парыж, Францыя) — француская пісьменьніца, філёзафка, эсэістка, экафэміністка. Яна была адным з заснавальнікаў Фронту гомасэксуальнага рэвалюцыйнага дзеяньня (Front homosexuel d’action révolutionnaire) – рэвалюцыйнага альянсу ЛГБТ-людзей у Парыжы[6].

Франсуаза нарадзілася ў 1920 годзе ў Парыжы, затым сям'я пераехала ў Тулюзу. Ейная маці была дзіцём рэвалюцыянера-карліста. Бацька быў сябрам рэлігійнага руху Сілан і прыхільнікам анархізму.

Дзяцінства Франсуазы ў Тулюзе было ўскладненае праблемамі з здароўем у бацькі, выкліканымі ўзьдзеяньнем газу, якому ён падвергся ў акопах падчас вайны 1914 году.

Франсуаза рана пачала пісаць. У 13 гадоў яна выйграла літаратурны конкурс на лепшае апавяданьне, арганізаванае выдавецтвам Editions Denoël[7].

Падчас Другой Сусьветнай вайны Франсуаза д’Абон працавала школьнай настаўніцай на поўдні Францыі і аказвала дапамогу падпольнаму руху Супраціву, але не пакідала заняткі літаратурай. У 1942 годзе яна выпусьціла дэбютную нізку вершаў пад назвай Colonnes de l'âme.

На Франсуазу вялікі ўплыў аказала Сымона дэ Бавуар з сваім творам «Другі пол». Менавіта палеміка вакол кнігі дэ Бавуар натхніла Ф. д’Абон напісаць сваё першае фэмінісцкае эсэ — «Комплекс Дыяны»[8].

У 1969 годзе Франсуаза д’Абон стала сузаснавальніцай Руху за вызваленьне жанчынаў. Яна актыўна падтрымлівала іншых актывістак, але лічыла, што рух за правы жанчынаў мусіць быць адзіным і суцэльным[9].

У якасьці былой чаліцы Францускай камуністычнай партыі, у 1971 годзе яна стала адным з заснавальнікаў Фронту гомасэксуальнага рэвалюцыйнага дзеяньня[10].

Франсуаза д’Абон лічыцца аўтаркай і заснавальніцай экалягічнага і сацыяльнага руху экафэмінізму. У 1972 годзе яна заснавала ў Парыжы Цэнтар экалёгіі і фэмінізму (фр. Ecologie-Feminisme)[11].

У 1974 годзе Франсуаза д’Абон апублікавала самы вядомы свой твор — Le Féminisme ou la Mort («Фэмінізм ці сьмерць»), дзе ўпершыню выкарыстала тэрмін экафэмінізм. У дадзенай кнізе Франсуаза д’Абон кажа пра існаваньне асобай сувязі жаночага полу з прыродай і заклікае жанчынаў да экалягічнага актывізму, бо лічыць, што таксічная маскуліннасьць ня толькі прыводзіць да росту насельніцтва, але і забруджвае і аказвае іншыя разбуральныя ўзьдзеяньні на навакольнае асяродзьдзе[12].

Франсуаза д’Абон памерла ў Парыжы 3 жніўня 2005 году[13] і была крэміраваная на могілках Пэр-Ляшэз у Парыжы. Ейны прах быў разьвеяны ў заліве Кібэрон (Брэтань) 20 верасьня 2005 году.

Ейныя архівы захоўваюцца ў Інстытуце памяці сучаснага выдавецтва ў Нармандыі[14].

Пісьменьніца прытрымлівалася дэвізу "Ні дня без радка". У выніку Франсуаза д’Абон напісала больш за 50 твораў, пачынаючы з Colonnes de l'âme (паэзія, 1942) і заканчваючы L'Évangile de Véronique (эсэ, 2003). Ейны гістарычны раман Comme un vol de gerfauts (1947) быў перакладзены на ангельскую мову пад назвай A Flight of Falcons («Палёт сокала»), а вытрымкі зь ейнай кнігі Le Féminisme ou la Mort зьявіліся ў анталёгіі «Новыя францускія фемінізмы» у 1974 годзе[15].

Франсуаза д’Абон таксама пісала навукова-фантастычныя раманы, такія як L'échiquier du temps («Шахматная дошка часу», 1962), Rêve de feu («Агністы сон», 1964) і Le sous-marin de l’espace («Касьмічная субмарына»)[16].

  • Le Cœur de Watteau, 1944
  • Comme un vol de gerfauts, 1947
  • Jours de chaleur, Éditions de Paris, série blonde (érotique), 1955
  • Le Ministère des vains désirs, nouvelles éditions Debresse, 1955
  • Belle Humeur ou la Véridique Histoire de Mandrin, 1957
  • Les Tricheurs, 1959
  • J'irai cracher sur vos tombes, Éditions Seghers, 1960
  • Jusqu'à la gauche, 1963
  • On vous appelait terroristes, 1979
  • Je ne suis pas née pour mourir, 1982
  • Terrorist's blues, 1987
  • Floralies du désert, 1995.
  • 1942: Colonnes de l'âme
  • 1951: Démons et merveilles
  • 1981: Ni lieu, ni mètre.
  • Le Complexe de Diane, érotisme ou féminisme, 1951
  • Verlaine et Rimbaud ou la fausse évasion, 1960
  • Y a-t-il encore des hommes?, 1964
  • Éros minoritaire, 1970
  • Le féminisme ou la mort, 1974
  • Les femmes avant le patriarcat, 1976 (ISBN 978-2228-1165-03)
  • Contre violence ou résistance à l'état, 1978
  • Histoire de l'art et lutte des sexes, 1978
  • Écologie/féminisme. Révolution ou mutation?, 1978
  • Les Grandes Demi-mondaines, tome X d'Histoire de la galanterie, 1981
  • S comme Sectes, 1982
  • La Femme russe, 1988
  • Féminin et philosophie : une allergie historique, 1997
  • La Liseuse et la Lyre, 1997
  • Le sexocide des sorcières, 1999
  • Mémoires irréductibles: de l'entre-deux-guerres à l'an 2000, éditions Dagorno, 2001.
  • L'Échiquier du temps, 1962
  • Les Sept Fils de l'étoile, 1962
  • Rêve de feu, 1964
  • Le Satellite de l'Amande, 1975
  • Les Bergères de l'Apocalypse, 1978
  • Un bonheur viril, 2022.
  1. 1 2 Françoise d'Eaubonne // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  2. 1 2 Françoise Eaubonne // Brockhaus Enzyklopädie (ням.)F.A. Brockhaus, 1796.
  3. 1 2 Piston d'Eaubonne, Françoise Marie-Thérèse // Fichier des personnes décédées mirror
  4. 1 2 Fichier des personnes décédées mirror
  5. Eaubonne, Françoise d', 1920-2005 // CONOR.SI
  6. Caroline Goldblum, Françoise d'Eaubonne & l'écoféminisme, Paris, Éditions Le passager clandestin, 2019.
  7. Christine Rousseau, « Françoise d'Eaubonne, "féministe radioactive" », Le monde,‎ 2 avril 2021, p. 26.
  8. Françoise d'Eaubonne, une figure du féminisme français, Le Monde.fr,‎ 5 août 2005, https://www.lemonde.fr/disparitions/article/2005/08/05/francoise-d-eaubonne-une-figure-du-feminisme-francais_677960_3382.html
  9. Caroline Goldblum, Françoise d'Eaubonne & l'écoféminisme, Paris, Éditions Le passager clandestin, 2019
  10. Léa Mormin-Chauvac, «Ecoféminisme : Françoise d’Eaubonne, révolutionnaire du désir», Libération,‎ 3 juillet 2019, https://www.liberation.fr/debats/2019/07/03/ecofeminisme-francoise-d-eaubonne-revolutionnaire-du-desir_1737801/
  11. Léa Mormin-Chauvac, «Ecoféminisme : Françoise d’Eaubonne, révolutionnaire du désir», Libération,‎ 3 juillet 2019, https://www.liberation.fr/debats/2019/07/03/ecofeminisme-francoise-d-eaubonne-revolutionnaire-du-desir_1737801/
  12. Françoise d’Eaubonne, une épopée écoféministe — Sancho & Compagnie, sanchoetcompagnie, https://web.archive.org/web/20250625125758/https://sanchoetcompagnie.fr/product/775820279/
  13. Françoise d'Eaubonne, une figure du féminisme français, Le Monde.fr,‎ 5 août 2005, https://www.lemonde.fr/disparitions/article/2005/08/05/francoise-d-eaubonne-une-figure-du-feminisme-francais_677960_3382.html
  14. Léa Mormin-Chauvac, «Ecoféminisme : Françoise d’Eaubonne, révolutionnaire du désir», Libération,‎ 3 juillet 2019, https://www.liberation.fr/debats/2019/07/03/ecofeminisme-francoise-d-eaubonne-revolutionnaire-du-desir_1737801/
  15. Françoise d'Eaubonne, une figure du féminisme français, Le Monde.fr,‎ 5 août 2005, https://www.lemonde.fr/disparitions/article/2005/08/05/francoise-d-eaubonne-une-figure-du-feminisme-francais_677960_3382.html
  16. Pourquoi lire Françoise d’Eaubonne, celle qui a inventé le concept de "sexocide?", France Culture, 18 avril 2023, https://www.radiofrance.fr/franceculture/podcasts/sans-oser-le-demander/pourquoi-lire-francoise-d-eaubonne-celle-qui-a-invente-le-concept-de-sexocide-9014537