Перайсьці да зьместу

Франсуаза Эрыт’е

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Франсуаза Эрыт’е
Дата нараджэньня 15 лістапада 1933(1933-11-15)[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 15 лістапада 2017(2017-11-15)[1][2][3] (84 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак антраполяг, этноляг, актывіст, прафэсарка, дасьледніца
Навуковая сфэра антрапалёгія[6] і Структурная антрапалогія[d]
Месца працы
Вядомая як Этналягіня і аўтарка канцэпту "адрозная каштоўнасьць палоў"
Сябра ў Comité d'éthique du CNRS[d][10], National Ethics Advisory Committee[d][8], Эўрапейская акадэмія[11], French National AIDS Council[d], Union des femmes de France[d], Conseil économique, social et environnemental[d] і Нацыянальны інстытут здароўя і мэдычных дасьледаваньняў[d]
Узнагароды

Франсуаза Эрыт’е (па-француску: Françoise Héritier; 15 лістапада 1933, Вош, Люара — 15 лістапада 2017, Парыж) — француская этналягіня, антрапалягіня і фэміністка.

Франсуаза Эрыт'е, паводле ейных уласных слоў, паходзіла зь "сярэдняга клясу зь сялянскімі каранямі" ў рэгіёне Люары[12].

Яна вучылася ў Парыжы, спачатку ў ліцэі Расіна, а затым у падрыхтоўчых клясах да Вышэйшай нармальнай школы ў ліцэі Фэнэлон[13].

Падчас сэмінара Клёда Леві-Строса ў Сарбоне, дзе ён абмяркоўваў "жартаўлівае сваяцтва адносіны на Фіджы", яна адчула "адкрыццё" і вырашыла вывучаць этналёгію. У 1957 годзе яна адправілася ў місію ў Верхнюю Вольту (сучасная Буркіна-Фасо) разам з антраполягам Мішэлем Ізарам, за якога пазьней узяла шлюб[14].

Франсуаза Эрыт'е спачатку была дырэктаркай дасьледаваньняў у EHESS (Вышэйшая школа сацыяльных навук), а затым засталася на гэтай пасадзе пасьля абраньня на пасаду катэдры антрапалёгіі ў Калеж дэ Франс (зьмяніўшы на гэтай пасадзе Клёда Леві-Строса)[15].

Яна памерла 15 лістапада 2017 году, у свой 84-ы дзень народзінаў, у Парыжы. Пахаваньне адбылося 24 лістапада на могілках Марсыньі (Сона і Люара)[16].

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Яна зьмяніла Клёда Леві-Строса на пасадзе прафэсара антрапалёгіі ў Калеж дэ Франс па спэцыяльнасьці "Параўнальныя дасьледаваньні афрыканскіх грамадзтваў", і ён лічыў яе прадаўжальніцай сваёй працы[17].

Ейная праца, сярод іншага, сканцэнтраваная на антрапалягічных аспэктах адрозьненьняў паміж жанчынамі і мужчынамі[18].

Ф. Эрыт'е належыла да традыцыі структуралісцкай антрапалёгіі. Яна добра вядомая сваімі працамі па тэорыі саюзаў і забароне інцэсту, заснаванымі на панятку цыркуляцыі жанчынаў у грамадзтве. У сваёй канцэпцыі грамадзтва яна асабліва засяроджваецца на панятках "прырода" і "навакольнае асяродзьдзе"[19].

  • L’Exercice de la parenté, Paris, Gallimard, 1981.
  • Les Deux Sœurs et leur Mère : anthropologie de l’inceste, Paris, Odile Jacob, 1994 ; rééd. 1997. (ISBN 2-7381-0523-8).
  • Masculin-Féminin I. La Pensée de la différence, Paris, Odile Jacob, 1996; 2002.
  • Masculin-Féminin II. Dissoudre la hiérarchie, Paris, Odile Jacob, 2002.
  • L’Identique et le Différent: entretiens avec Caroline Broué, La Tour-d'Aigues, Éditions de l'Aube, 2008.
  • Une pensée en mouvement. Entretiens avec Salvatore d'Onofrio, Paris, Odile Jacob, 2009.
  • Retour aux sources, Paris, Galilée, 2010.
  • La Différence des sexes, Paris, Bayard jeunesse, 2010.
  • Hommes, femmes : la construction de la différence, Paris, Le Pommier, 2010.
  • Le Sel de la vie, Paris, Odile Jacob, 2012.
  • Le Goût des mots, Paris, Odile Jacob, 2013.
  • Au gré des jours, Paris, Odile Jacob, 2017.
  1. 1 2 https://www.franceculture.fr/sciences/disparition-de-francoise-heritier
  2. 1 2 Françoise Héritier // AlKindi
  3. 1 2 3 Fichier des personnes décédées mirror
  4. ↑ https://www.lemonde.fr/disparitions/article/2017/11/15/l-ethnologue-et-anthropologue-francoise-heritier-est-morte_5215270_3382.html
  5. ↑ https://www.lejsl.com/edition-charolais-brionnais/2017/11/24/l-anthropologue-ethnologue-a-ete-enterree
  6. ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  7. ↑ list of professors at Collège de France
  8. 1 2 http://www.europe1.fr/societe/francoise-heritier-une-anthropologue-feministe-ancree-dans-lactualite-3494240
  9. ↑ https://www.radiofrance.fr/personnes/francoise-heritier
  10. ↑ http://www.cnrs.fr/comets/spip.php?article167
  11. ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Héritier_Françoise
  12. ↑ Françoise Héritier, in Anne Dhoquois (dir.), Comment je suis devenu ethnologue, recueil d'entretiens, Paris, Le Cavalier Bleu, 2008.
  13. ↑ Françoise Héritier, in Anne Dhoquois (dir.), Comment je suis devenu ethnologue, recueil d'entretiens, Paris, Le Cavalier Bleu, 2008.
  14. ↑ Françoise Héritier, in Anne Dhoquois (dir.), Comment je suis devenu ethnologue, recueil d'entretiens, Paris, Le Cavalier Bleu, 2008.
  15. ↑ Caroline Broué, L'Identique et le Différent: entretiens avec Françoise Héritier, Paris, Éditions de l'Aube/Radio France, 2008.
  16. ↑ Salvatore d'Onofrio et Emmanuel Terray (dir.), Françoise Héritier, Paris, Cahiers de l'Herne, 2018.
  17. ↑ Salvatore d'Onofrio et Emmanuel Terray (dir.), Françoise Héritier, Paris, Cahiers de l'Herne, 2018.
  18. ↑ Entretien avec Françoise Héritier », in Les nouvelles frontières de la vie privée, Sciences humaines, no 140, juillet 2003.
  19. ↑ Martine Delahaye, « Françoise Héritier, la pensée de la différence », Le Monde, 11 janvier 2009.