Франк Бэр’я

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Франк Бэр’я
Франк Бэр’я
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 траўня 1983 (40 гадоў)
Аржантэй, Францыя
Рост 177 см
Вага 75 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2007
2007—2017
Мэц
Ліль
93 (0)
250 (4)

Франк Бэр’я (па-француску: Franck Béria; нарадзіўся 25 траўня 1983 году, Аржантэй, Францыя) — францускі футбаліст малягасійскага паходжаньня, абаронца.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Мэц»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Франк зьяўдяецца выхаванцам футбольных клюбаў «Клерфантэн» і «Мэц». Дэбютаваў за «Мэц» у хатняй гульні чэмпіянату Францыі 9 красавіка 2002 году супраць каманды «Сэдан», прайграным «цёмна-бардовымі» зь лікам 2:3. Бэр’я выступаў за «Мэц» да канца сэзону 2006—2007 гадоў, правёўшы за клюб 56 матчаў у Лізе 1 і 37 матчаў у Лізе 2.

«Ліль»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Улетку 2007 году стаў гульцом клюбу «Ліль». Першы матч за «Ліль» згуляў 4 жніўня 2007 году ў першым туры чэмпіянату Францыі супраць «Ляр’ену». 11 сакавіка 2008 году Франк забіў першы гол у сваёй прафэсійнай кар’еры, які стаў пераможным у сустрэчы супраць «Лянсу» ў гульні 19-га туру чэмпіянату Францыі.

У сэзоне 2009—2010 гадоў матчам супраць ужыцкай «Слабады» Франк дэбютаваў у Лізе Эўропы. У наступным сэзоне Бэр’я ў складзе «Лілю» стаў чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка Францыі. Дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў 14 верасьня 2011 году ў хатнім матчы супраць маскоўскага ЦСКА.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ліль:

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Франк Бэр’ясховішча мультымэдыйных матэрыялаў