Фос
Фос | |
[[Файл:|200пкс]] | |
Тэматыка | праваслаўе |
---|---|
Пэрыядычнасьць | раз на тры месяцы |
Краіна | ![]() |
Заснавальнік | Юры Асеньнік |
Выдавец | Брацтва праваслаўнае моладзі Беластоцка-Гданскае эпархіі[1] |
Дата заснаваньня | 1989 год |
Мова | беларуская |
Фос[2] — часопіс праваслаўнага брацтва Беластоцка-Гданьскае эпархіі.
У 1989 годзе быў вучань Яблачынскае праваслаўнае духоўнае сэмінарыі Юрка Асеньнік. У 1989 годзе ён выдаваў малатыражны беларускамоўны праваслаўны часопіс «Фос»[3][a] і ў ліпені арганізаваў рэйд беларускай праваслаўнай моладзі: Крушыняны — Гарадок — Каралёвы Мост — Супрасьля. Удзельнічала каля 30 маладых людзей. Юрка Асеньнік запрасіў Юрыя Туронка з дакладам у Каралёвы Мост. Там сустрэў усіх падарожнікаў мясцовы сьвятар, выступаў ён культурна на добрай беларускай мове. Удзельнікі рэйда падрыхтавалі эўфрасіньнеўскі крыж, які ўкапалі на царкоўным дварэ. Сьвятар пасьвяціў крыж, а моладзь сьпявала адпаведныя песьні, між іншых «Магутны Божа», якой навучыў Юрка Асеньнік. Было вогнішча з удзелам сьвятара, беларуская патрыятычная атмасфэра.
Фос быў адным з кузьняў для стварэньня новага часопісу czasopis[4].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Перакладаецца з грэцкага: "Сьвятло".
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Фос на Камунікат
- ^ Фос на Камунікат
- ^ Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 173. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — 500 ас. — ISBN 978-985-6887
- ^ Пра заснаваньне czasopis і існаваньне часопісу Фос