Флявіё Кабольлі
| Флявіё Кабольлі | |
| | |
| Краіна | |
|---|---|
| Нарадзіўся |
6 траўня 2002[1][2] (24 гады) |
| Рост | 183 см |
| Вага | 74 кг |
| Прызавыя грошы | 9 474 842 $[3] |
| Адзіночны разрад | |
| Матчаў | 106–83[3] |
| Тытулаў | 3 |
| Найвышэйшы рэйтынг | 12 (4 траўня 2026) |
| Турніры Вялікага шлему | |
| Аўстралія | 3 раўнд (2024) |
| Францыя | 3 раўнд (2025) |
| Ўімбэлдан | чвэрцьфінал (2025) |
| ЗША | 3 раўнд (2024, 2025) |
| Парны разрад | |
| Матчаў | 9–24[3] |
| Тытулаў | 0 |
| Найвышэйшы рэйтынг | 185 (28 ліпеня 2025) |
| Турніры Вялікага шлему ў пары | |
| Аўстралія | 1 раўнд (2025) |
| Францыя | 1 раўнд (2024) |
| Ўімбэлдан | 1 раўнд (2024, 2025) |
| ЗША | 2 раўнд (2024) |
| Флявіё Кабольлі ў Вікісховішчы | |
Фля́віё Кабо́льлі (па-італьянску: Flavio Cobolli; нар. 6 траўня 2002 году) — італьянскі тэнісіст. Ягоны бацька Стэфана таксама быў прафэсійным тэнісістам, а пазьней навучаў свайго сына тэнісу.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню згуляў на чэленджэры ў Італіі, дзе саступіў Хуану Мануэлю Сэрундалё. Дэбютаваў у туры АТП на адкрытым чэмпіянаце Эміліі-Раманьні[4][5]. 4 кастрычніка 2021 году Кабольлі ўпершыню трапіў у топ-250, узьняўшыся на 243-е месца. 10 студзеня 2022 году дасягнуў новага асабістага рэкорду і ўвайшоў у топ-200, узьняўшыся на 199-е месца, а ўжо 4 красавіка ён увайшоў у топ-150, стаўшы на 147-ы радок. Кабольлі прайшоў кваліфікацыю на 2023 БМВ Оўпэн, дзе ўпершыню дасягнуў чвэрцьфіналу турніру АТП[6]. Італьянец дэбютаваў на турніры Вялікага шлему на адкрытым чэмпіянаце Францыі 2023 году, дзе саступіў першай ракетцы сьвету Карлясу Алькарасу. На адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2024 году дакрочыў да 3-га раўнду. У траўні 2024 году тэнісіст узьняўся ў топ-60 рэйтынгу. На адкрытым чэмпіянаце Жэнэвы італьянец упершыню прабіўся да паўфіналу, дзе саступіў будучаму чэмпіёну нарвэжцу Каспэру Руўду. Ужо хутку пасьля гэтага спартовец згуляў у фінале турніру АТП у Вашынгтоне. У 2025 годзе на адкрытым чэмпіянаце Румыніі Кабольлі здабыў перамогу на турніры АТП 250, адолеўшы ў фінале аргентынца Сэбастыяну Баэсу[7]. А ўжо ў наступным месяцы італьянец перамог на турніры АТП 500 у Гамбургу, дзе быў мацней за расейца Андрэя Рублёва ў фінале. У выніку ён дасягнуў новага асабістага рэкорду, узьняўшыся на 26-ы радок у сусьветным рэйтынгу[8]. На Ўімбэлданскім турніры 2025 году італьянец упершыню трапіў у чвэрцьфінал, дзе саступіў Новаку Джокавічу ў чатырох сэтах. У траўні 2026 году спартовец узьняўся на 12-ы радок рэйтынгу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 https://www.open6emesens.fr/tennis/qui-est-flavio-cobolli-guide-du-debutant-sur-le-premier-obstacle-de-rafael-nadal-au-retour-de-barcelone/
- 1 2 ESPN.com (анг.) — 1995.
- 1 2 3 Association of Tennis Professionals website
- ↑ Cobolli Celebrates First ATP Match Win in Parma Архіўная копія ад 01.03.2022 г.
- ↑ Flavio Cobolli Gets First ATP Win in Parma. ATP Tour.
- ↑ Who is Flavio Cobolli, Quarterfinalist in Munich?
- ↑ Flavio Cobolli vince a Bucarest il primo titolo Atp della carriera: sconfitto Baez in finale. Eurosport.com.
- ↑ Cobolli: «La finale di Amburgo la mia miglior partita. A Parigi con fiducia, posso battere chiunque». laRepubblica.it (26.05.2025).