Фларыян Міладоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Фларыян Міладоўскі
Florian Stanisław Miładowski
Дата нараджэньня 4 траўня 1819
Месца нараджэньня Менск, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 8 ліпеня 1889 (70 гадоў)
Месца сьмерці Бардо, Францыя
Прафэсія кампазытар, піяніст, пэдагог
Інструмэнты фартэпіяна
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Міладоўскі.

Фларыя́н Станісла́ў Міладо́ўскі (па-польску: Florian Stanisław Miładowski; 4 траўня 1819, Менск, Расейская імпэрыя — 8 ліпеня 1889, Бардо, Францыя) — беларускі кампазытар, піяніст, пэдагог.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька Фабіян Міладоўскі — шляхціч, валодаў фальваркам Навадворкі ля Наваградку, але, зьбяднеўшы, пераехаў у Менск, дзе і нарадзіўся Фларыян. Бацька зарабляў выкладаньнем музыкі і навучыў сына музычнай грамаце і фартэпіяннай ігры. Працягнуў Фларыян навучаньне ў Вільні пад кіраўніцтвам піяніста Фэрдынанда Цібэ. У 1829 року, у 10-гадовым веку, Фларыян даў свой першы канцэрт. У Вільні пачаў складаць мазуркі, вальсы, палянэзы, контрадансы, мініятуры.

У Менску Фларыян працягнуў навучаньне пад кіраўніцтвам Дамініка Стафановіча, сярод вучняў якога былі Станіслаў Манюшка, Каміла Марцынкевіч.

У 1836 року запрошаны выкладаць музыку дачкам Бэнэдыкта Эмануіла Тышкевіча. У маёнтку Чырвоны Двор(lt) Фларыян Міладоўскі сабраў аркестар зь мясцовых і нямецкіх музыкаў, які выконваў сымфоніі Бэтговэна, Моцарта, Шубэрта, тагачасныя сымфанічныя ды інструмэнтальныя творы. 1 кастрычніка 1840 року ажаніўся з францужанкай Аўгустынай Паро, якая была настаўніцай Тышкевічавых дачок.

У 1841 року дзеля працягу навучаньня Міладоўскі выправіўся ў Бэрлін, дзе пазнаёміўся з Фэліксам Мэндэльсонам-Бартольдзі. Атрымаўшы ад таго рэкамэндацыі, выехаў у Вену, дзе практыкаваўся ў Франца Гаўзэра(de), Ф. Хельтцля, Сымана Зэхтэра(de), Ёзэфа Фішгафа(de). Вярнуўся ў Чырвоны Двор праз два гады, працягваў складаць музычныя творы і кіраваць тэатрам.

У 1851 Міладоўскі зьехаў у Вільню, але ў сярэдзіне 50-х рокаў вярнуўся на радзіму, у вёску Мацкі ля Менску.

У 1862 року эміграваў у Францыю, сьпярша сям’я пасялілася ў Страсбургу. Пасьля быў прафэсарам фартэпіяннай гры ў Мэцы. У 1870 року асьлеп на абодва вокі, напісаную музыку запісвалі ягоныя дзеці. Пасьля заваёвы Мэцу прусамі Фларыяну Міладоўскаму зрабілі апэрацыю, пасьля якой змог бачыць на левае вока, у 1871 пераехаў у Нансі, працягваў пісаць музыку. На радзіму не вярнуўся з прычыны стану здароўя. Памёр у Бардо.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]