Перайсьці да зьместу

Фарнак II Фрыгійскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фарнак II Фрыгійскі (па-эляміцку: Парнака; ? — ?) — дзяржаўны дзеяч Пэрсыдзкае імпэрыі. З роду Фарнакідаў, адгалінаваньня каралеўскага роду Ахемэнідаў, сын Фарнабаза I.

Узгадваецца ў 430 да н. э. як спадчыньнік свайго бацькі Фарнабаза І на пасадзе сатрапа Фрыгіі. Паводле Фукідыда, удзельнічаў у перамовах паміж Спартай і каралём Артаксэрксам I. Апошні раз узгадваецца ў 422 да н. э. У 413 да н. э. ягоны сын Фарнабаз II ужо займаў пасаду бацькі. Дата сьмерці Фарнака невядомая.

Папярэднік
Фарнабаз I
Сатрапы Фрыгіі
430 да н. э.420 да н. э.?
Наступнік
Фарнабаз II

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]