Перайсьці да зьместу

Фабію Куэнтран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Фабію Куэнтраў»)
Фабію Куэнтран
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 сакавіка 1988(1988-03-11)[1][2] (37 гадоў)
Рост 178 см
Вага 72 кг
Пазыцыя задні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2007 Рыю Аві 29 (5)
2007—2011 Бэнфіка 52 (2)
2008 Насьёнал 16 (4)
2008 Рэал Сарагоса 1 (0)
2009 Рыю Аві 16 (3)
2011—2018 Рэал Мадрыд 58 (1)
2015—2016 Манака 15 (3)
2017—2018 Спортынг Лісабон 25 (1)
2018—2019 Рыю Аві 21 (0)
2020—2021 Рыю Аві 13 (2)
Зборныя
2006—2007 Партугалія (да 19)[d] 10 (5)
2007 Партугалія (да 20)[d] 7 (4)
2009—2017 Партугалія 52 (5)
2009 Партугалія (да 21)[d] 7 (5)

Фабію Алешандры да Сылва Куэнтран (па-партугальску: Fábio Alexandre da Silva Coentrão; нар. 11 сакавіка 1988 году, Віла-ду-Кондзі, Партугалія) — былы партугальскі футбаліст, левы ўінгер нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Першым прафэсійным клюбам Фабію стаў «Рыю Аві» з роднага гораду Віла-ду-Кондзі, зь якім Куэнтран заключыў кантракт перад сэзонам 2004—2005 гадоў. Дэбютаваў у найвышэйшай лізе Партугаліі 14 кастрычніка 2005 году ў сямнаццацігадовым узросьце, усяго ў першым сэзоне правёў 3 гульні. Паводле вынікаў чэмпіянату «Рыю Аві» заняў апошняе 16-е месца й вылецеў у другую лігу. У наступным сэзоне 2005—2006 году Куэнтран стаў гульцом асноўнага складу, правёў 25 гульняў і забіў 4 голы. У лютым 2007 году правёў тыднёвую стажыроўку ў «Чэлсі», паводле вынікаў якой Жузэ Маўрыньню аптымістычна ацаніў дадзеныя футбаліста й паабяцаў у далейшым сачыць за прагрэсам Куэнтрана[3].

У тым жа міжсэзоньні 2007 году заключыў шасьцігадовы кантракт з «Бэнфікай». Куэнтран дэбютаваў у лісабонскай камандзе ў матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў супраць «Капэнгагену», правёўшы на полі другі тайм. Усяго ў 2007 годзе ў чэмпіянаце Партугаліі правёў 3 гульні й у студзені 2008 году быў аддадзены ў арэнду ў клюб найвышэйшай лігі «Насьёнал».

У ліпені 2008 году быў анансаваны пераход на правах арэнды ў нідэрляндзкі «Фэеноорд»[4]. Нягледзячы на тое, што бакі прыйшлі да папярэдняй згоды, угода не была зьдзейсьненая й Куэантраў на правах арэнды перайшоў у клюб другой гішпанскай лігі «Рэал Сарагоса»[5]. У «Сарагосе» прыняў удзел у адной гульні, выйшаўшы на замену на 82 хвіліне ў матчы супраць «Дэпартыва Алявэс» пры ліку 4:2. У выніку ў студзені 2009 году вярнуўся ў Партугалію й на правах арэнды правёў палову сэзону ў родным «Рыю Аві».

5 ліпеня 2011 году быў набыты мадрыдзкім «Рэалам» за 30 мільёнаў эўра[6].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Улетку 2007 году ў складзе зборнай Партугаліі да 20 гадоў згуляў у моладзевым чэмпіянаце сьвету, прыняўшы ўдзел у 3 гульнях.

Пасьля таго, як Фабію дасягнуў пахвалы ў «Бэнфіцы», яго сталі выклікаць у асноўную зборную Партугаліі. Разам зь ёй ён прыняў удзел у фінальным турніры чэмпіянату сьвету ў ПАР, дзе правёў усе 4 матчы зборнай Партугаліі.

«Бэнфіка»:

«Рэал»:

«Спортынг»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]