Перайсьці да зьместу

Фэдэральная служба бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «ФСБ Расеі»)

Фэдэральная служба бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі (ФСБ Расеі) — адзіная цэнтралізаваная сыстэма органаў фэдэральнай службы бясьпекі, якая ажыцьцяўляе рашэньне ў межах сваіх паўнамоцтваў задачаў па забесьпячэньні бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі. Кіраўніцтва дзейнасьцю ФСБ Расеі ажыцьцяўляецца Прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі. Створана ў чэрвені 1995 году шляхам пераўтварэньня (перайменаваньня) Фэдэральнай службы контрвыведкі Расейскае Фэдэрацыі.

17 красавіка 2021 году ФСБ Расеі афіцыйна заявіла, што дапамагло прадухіліць зрынаньне рэжыму Лукашэнкі «паводле адпрацаванага сцэнару „каляровых рэвалюцыяў“ з прыцягненьнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў»[1].