У глыбіні сібірскіх руд
Выгляд
(Перанакіравана з «У глыбіні сыбірскіх руд»)
| У глыбіні сыбірскіх руд | |
| Во глубине сибирских руд | |
| Жанр: | верш |
|---|---|
| Аўтар: | Аляксандар Пушкін |
| Мова арыгіналу: | расейская |
| Год напісаньня: | 1827 |
| Публікацыя: | 1856 |
| Перакладчык: | Юрка Гаўрук |
| Папярэдні твор: | верш «Стансы» |
| Наступны твор: | верш «Арыён» |
| Электронная вэрсія | |
«У глыбіні сыбірскіх руд» (па-расейску: Во глубине сибирских руд) — верш Аляксандра Пушкіна, напісаны ў 1827 годзе і апублікаване толькі ў 1856 годзе. Дакладнае датаваньне твору хістаецца паміж канцом сьнежня 1826 — пачаткам сьнежня 1827 гг., паколькі Пушкін перадаў яго дзекабрыстам разам з пасланьнем да Івана Пушчына («Мой первый друг, мой друг бесценный») праз Аляксандру Муравьёву, якая ад’яджала з Масквы да мужа на катаргу ў пачатку студзеня 1827 году.
На пасланьне Пушкіна існуе знакаміты вершаваны адказ Аляксандра Адаеўскага («Струн вещих пламенные звуки»).