Ухвала

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ухвала — прынятая на сойміку пастанова, якая мела дачыненьне да ўсёй шляхты дадзенага павету Вялікага Княства Літоўскага.

Ухвалы зьяўляліся крыніцай права для шляхты, асновай для дзейнасьці зборцаў падаткаў, ротмістраў. Яны мелі як інфармацыйны (паведамлялі пра выбары дэпутатаў скарбовых судзьдзяў, ротмістраў), так і пастанаўляльны характар (вызначалі парадак збору падаткаў, разьлікаў з паборцамі, залучэньня жаўнераў, правядзеньня попісаў, люстрацыяў і іншае)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Віталь Галубовіч. Ухвала // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 407