Усё асьветлена (фільм)
| Усё асьветлена | |
| Everything Is Illuminated | |
| Жанр | камэдыйная драма, экранізацыя літаратурнага твору, драматычны фільм і біяграфічны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | Леў Шрайбэр |
| Сцэнарыст | Леў Шрайбэр Джонатан Сафран Фоер |
| Заснаваны на | Everything Is Illuminated[d] |
| Прадусар |
|
| У ролях |
|
| Кампазытар | |
| Апэратар | Мэт’ю Лібатык |
| Мантаж |
|
| Вытворчасьць | Warner Independent Pictures |
| Распаўсюд | Warner Independent Pictures[d] і Netflix |
| Дата выхаду | 16 верасьня 2005 |
| Працягласьць | 106 хв. |
| Краіна | ЗША |
| Мова | ангельская, украінская, расейская |
| Бюджэт | 7 000 000$ |
| Прыбытак | 3 601 974$ |
| Старонка на IMDb | |
| Афіцыйны сайт | |
«Усё асьве́тлена» (па-ангельску: Everything Is Illuminated) — камэдыйны драматычны фільм 2005 року рэжысэра Льва Шрайбэра, зьняты паводле аднайменнае кнігі Джонатана Сафрана Фоера. Галоўныя ролі ў фільме выканалі амэрыканскі актор Элайджа Ўуд і ўкраінскі эмігрант Яўген Гудзь.
Фільм стаў рэжысэрскім і сцэнарысцкім дэбютам Льва Шрайбэра і атрымаў розгалас у заходняй прэсе.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джонатан Фоер (Элайджа Ўуд), малады амэрыканскі жыд, едзе ва Ўкраіну шукаць жанчыну, якая ўратавала ягонага дзеда ва ўкраінскім мястэчку Трачымбродзе (Трахімброд на Валыні) перад тым, як яно было ліквідаванае нацыстамі. У пошуках яму дапамагаюць праваднікі — адэсіт Алекс Перчаў (Яўген Гудзь), фанат амэрыканскае поп-культуры, які размаўляе дзікаю й ламанаю ангельскаю, ягоны раздражняльны дзед-антысэміт (Барыс Лескін), які прыкідаецца сьляпым, са сваім бордэр-колі па мянушцы Сэмі Дэвіс Малодшы-малодшы. Тым ня меней, падарожжа, якое мела ўсе шанцы ператварыцца ў суцэльныя мучэньні, сканчаецца сэрыяй нечаканых прасьвятленьняў, якія зьмяняюць жыцьці ўсіх вандроўнікаў[1].
Музыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Восем дарожак для фільму напісаў кампазытар Пол Кантэлон,[2], яшчэ некалькі выкананыя расейскім ска-панк-гуртом «Ленинград», Аркадзем Северным, «Csókolom», «Tin Hat Trio» і «Gogol Bordello», лідэр якога Яўген Гудзь іграе ў фільме ролю Алекса. Гурт «Gogol Bordello» таксама выконвае песьню ў сцэне на чыгуначным вакзале, калі Алекс сустракае свайго кліента з ЗША Джонатана Фоера. У трэйлеры фільму таксама быў прадстаўлены самотнік гурту «DeVotchKa» пад назваю «How It Ends», аднак ён не ўвайшоў у афіцыйны саўндтрэк.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2005 року Леў Шрайбэр атрымаў 3 узнагароды за дэбютную стужку:
- Lanterna Magica Prize (Вэнэцыянскі кінафэстываль)
- Найлепшы біяграфічны фільм (Вэнэцыянскі кінафэстываль)
- Найлепшы сцэнар (Міжнародны кінафэстываль у Сан-Паолё)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Усё асьветлена (анг.) на сайце IMDb
- Камэдыйна-драматычныя фільмы
- Драматычныя фільмы
- Біяграфічныя фільмы
- Дарожныя фільмы
- Чорныя камэдыі
- Магічны рэалізм
- Фільмы пра Галакост
- Фільмы пра Ўкраіну
- Фільмы ЗША
- Біяграфічныя фільмы ЗША
- Падарожныя фільмы ЗША
- Фільмы на ангельскай мове
- Фільмы на расейскай мове
- Фільмы на ўкраінскай мове
- Фільмы 2005 году
- Фільмы ЗША 2005 году
- Драматычныя фільмы 2005 году
- Экранізацыі кніг
- Кінарэжысэрскія дэбюты