Усьпенская вуліца
Выгляд
| Усьпенская вуліца лац. Uśpienskaja vulica | |
| вуліца | |
| Агульная інфармацыя | |
|---|---|
| Даўжыня | 780 м |
| Паштовыя індэксы | 211415 |
Усьпенская вуліца — вуліца ў цэнтры Полацку.
Агульная характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вуліца разьмешчана ў цэнтральнай частцы горада ў непасрэднай блізкасьці да гістарычнага цэнтра Полацку на правым беразе Дзьвіны. Пралягае з захаду на ўсход ад вуліцы Юбілейнай да вуліцы Гагарына. Назва вуліцы паходзіць ад Усьпенскай стараабрадніцкай царквы, разьмешчанай тут. Рух грамадзкага транспарту па вуліцы не ажыцьцяўляецца.
Сацыяльныя абʼекты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дом фізкультуры (басэйн і інш.)
- Суд Полацкага раёну і горада Полацку
- Супэрмаркет «Эўраопт»
- Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (стараверская)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Усьпенская вуліца на belarus-streets.openalfa.com