Расейскі праваслаўны крыж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Усходнеправаслаўны крыж»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
OrthodoxCross(black,contoured).svg

Расейскі праваслаўны крыж[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12][13][14][15][16][17] (рас. русский православный крест[18][19][20][21][22]), маскоўскі крыж[23][24][25][26][27][28][29][30], таксама бізантыйскі крыж[12][31][13], славянскі крыж[32], усходнеправаслаўны крыж[33][32], расейска-бізантыйскі праваслаўны крыж[34] або праваслаўны крыж[35][36][37][38][13] — 8-канцовы крыж з пахіленай ніжняй папярочкай. Сучасны сымбаль Расейскай праваслаўнай царквы[28][9] (Маскоўскага патрыярхату) і адметнасьць культурнага ляндшафту Расеі[39]. У Юнікодзе сымбаль, адпаведны ўкоснаму 8-канцоваму крыжу (, U+2626), пазначаецца як «Праваслаўны крыж» (анг. Orthodox cross)[40].

Узьнік у VI ст. у Бізантыйскай імпэрыі, задоўга да падзелу хрысьціянаў на каталікоў і праваслаўных. Выкарыстоўваўся ў царкоўных росьпісах і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. У 1551 годзе за часамі кананічнай ізаляцыі Маскоўскай праваслаўнай царквы з ініцыятывы маскоўскага гаспадара Івана IV Тырана[41] ўпершыню ў гісторыі пачаў ставіцца на купалы цэркваў[23]. Таксама з гэтага часу пачаў выкарыстоўвацца на дзяржаўнай і вайсковай сымболіцы Маскоўскай дзяржавы. У 2-й палове XIX ст. прасоўваўся ўладамі Расейскай імпэрыі ў рэчышчы палітыкі русіфікацыі Беларусі[23].

Russian cross.png

Расейскім праваслаўным крыжам таксама называюць 6-канцовы крыж з пахіленай ніжняй папярочкай[42][43][44][45][46] (іншая назва — шасьціканцовы праваслаўны крыж[47][48]).

Назва

У літаратуры 8-канцовы крыж з касой папярочкай азначаецца пад рознымі назвамі. У пэўных грунтоўных даведніках[49] да гэтага крыжа ўжываецца апісальны прынцып: напрыклад, васьміканцовы крыж з кароткай дыяганальнай перакладзінай унізе[42][43][44][a].

З улікам таго, што першыя дакумэнтальныя зьвесткі пра ўкосны 8-канцовы крыж датуюцца часамі Бізантыйскай імпэрыі, гэты крыж часам абагульняльна называюць бізантыйскім крыжам. Разам з тым найбольш пашыранай у Бізантыі была варыяцыя 4-канцовага крыжа[50][51], які цяпер таксама называецца бізантыйскім крыжам[52].

Даволі часта (асабліва ў прастамоўі) 8-канцовы крыж з касой папярочкай абагульняльна называюць праваслаўным крыжам. Тым часам іншыя праваслаўныя цэрквы, апроч Маскоўскага патрыярхату і некалькіх зьвязаных зь ім цэркваў, традыцыйна выкарыстоўваюць грэцкія і іншыя тыпы крыжоў. Такім чынам усе гэтыя крыжы таксама зьяўляюцца праваслаўнымі[53]. Беларускі філёзаф і тэоляг Ірына Дубянецкая паказвае на тое, што самі па сабе крыжы не бываюць канфэсійнымі, яны — адзнака мясцовай традыцыі[39]. Пагатоў, хрысьціянскі сымбаль, вядомы з VI ст. (задоўга да распаду царквы ў 1054 годзе), зьяўляецца супольным гістарычным набыткам як праваслаўных, так і каталікоў.

Абагульняльная назва славянскі крыж з аднаго боку не адпавядае гісторыі ўкоснага 8-канцовага крыжа, які ўзьнік па-за межамі расьсяленьня славянаў, зь іншага — зьяўляецца неадназначнай, бо ў розных славянскіх цэрквах пераважаюць розныя крыжы. Так, Сэрбская праваслаўная царква мае ўласны крыж[прыбраць шаблён] (падобны на грэцкі) і на купалах цэркваў традыцыйна выкарыстоўвае грэцкія крыжы. Баўгарская праваслаўная царква таксама мае ўласны крыж[b] (падобны на лацінскі). Тым часам паводле прафэсара Міхася Раманюка, найбольш пашыраная форма хрысьціянскіх крыжоў у Беларусі — 4-канцовыя[54]. Праваслаўныя беларусы традыцыйна ставілі 4-канцовыя драўляныя прыдарожныя крыжы, якія яшчэ можна сустрэць на Палесьсі[55]. Увогуле, крыжы беларускай традыцыі ўмоўна называюць «сонцакрыжамі», яны ня маюць фіксаванай формы, але маюць канцэпцыю: апроч чатырох асноўных промняў ёсьць цэнтральны квадрат ці круг, а таксама прамежкавыя промні, якія часам могуць быць у выглядзе змеек[39].

У крыніцах на розных мовах укосны 8-канцовы крыж часьцей за ўсё называюць расейскім (праваслаўным) крыжам. Нягледзячы на зьяўленьне гэтага тыпу крыжа па-за межамі расейскай этнічнай тэрыторыі задоўга да ўзьнікненьня Расеі, неабмежавана выкарыстоўвацца (у прыватнасьці, на купалах цэркваў[24]) ён пачаў толькі ў Маскоўскай дзяржаве і да нашага часу стаў адметнасьцю расейскага культурнага ляндшафту. Апроч таго, ён ужываўся на гістарычнай расейскай дзяржаўнай і вайсковай сымболіцы і прасоўваўся ўладамі Расейскай імпэрыі ў рэчышчы палітыкі русіфікацыі Беларусі і Ўкраіны. Часам каб падкрэсьліць бізантыйскае паходжаньне ўкоснага 8-канцовага крыжа, яго таксама называюць расейска-бізантыйскім праваслаўным крыжам.

Тлумачэньне

Наяўнасьць дзьвюх дадатковых папярочак тлумачыцца такім жа чынам, як і для патрыяршага крыжа: верхняя папярочка абазначае таблічку з надпісам віны на крыжы Ісуса Хрыста, ніжняя — падпору пад ногі расьпятага.

Паводле позьняга тлумачэньня, якое ўзьнікла ў Маскоўскай дзяржаве[28][24], пахіленасьць ніжняй папярочкі абазначае расьпятых з бакоў Ісуса Хрыста злачынцаў. Той злодзей, які пакаяўся, абазначаецца ўзьнятым уверх краем лініі. Другі злодзей, які адмовіўся ад пакаяньня, абазначаецца пахіленым уніз краем лініі[35]. Аднак такое тлумачэньне крытыкуюць на той падставе, што пры разьмяшчэньні 8-канцовага крыжа з касой папярочкай на харугвах (а таксама ў некаторых іншых выпадках), выяўленыя сымбалічныя месцы злодзеяў могуць зьмяняцца[29]. Паводле другога тлумачэньня, гэтую папярочку ўлады Маскоўскай дзяржавы дадалі на патрыяршы крыж як сымбаль Сьвятога Андрэя (закатаваны на дыбе з дыяганальна скрыжаваных бэлек), якога яны абралі за свайго галоўнага сьвятога[9]. Згодна з трэцім тлумачэньнем, якое ўзьнікла ў VI ст., касая папярочка сымбалізуе змаганьне Хрыста ў час укрыжаваньня[13].

Гісторыя

Герб Віленскага ваяводзтва ВКЛ з патрыяршым крыжам (налева) і расейскі герб Віленскай губэрні з укосным 8-канцовым крыжам (направа)

Паводле дакумэнтальных сьведчаньняў, 8-канцовы крыж з касой папярочкай існаваў ўжо ў VI ст.[13], задоўга да Вялікай схізмы. Аднак выкарыстоўваўся ён толькі ў царкоўных росьпісах і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве і ніколі на царкоўных купалах. На тэрыторыі сучасных Грэцыі і Сэрбіі захаваліся росьпісы з выявай гэтага тыпу крыжа[56].

У канцы XV ст. пачалося шырокае выкарыстаньне ўкоснага 8-канцовага ў Маскоўскай дзяржаве, калі яе ўлады абвясьцілі сябе «Трэцім Рымам» і абаронцамі чысьціні праваслаўя[29]. На саборы 1551 году кананічна ізаляванай Маскоўскай праваслаўнай царквы гаспадар Іван IV Тыран пастанавіў уніфікаваць формы крыжоў на купалах цэркваў, каб адмежаваць Маскоўскую дзяржаву ад «літоўскага, Полацкага крыжа»[3]. У зборніку пастановаў сабору (глава 41, пытаньне 8) значыцца: рас. водружен бысть и поставлен святый крест (заўв. — маскоўскі крыж) благочестивым царем Иваном на саборной церкви пречистыя Богородицы... и таковые святые кресты на церквях и впредь до поставляются же. Апроч таго, з гэтага часу маскоўскі крыж разьмяшчаўся на дзяржаўным гербе, а таксама на вайсковых сьцягах Маскоўскай дзяржавы[57].

У 1654 годзе Маскоўскі сабор прыбраў з богаслужбовай практыкі Маскоўскай праваслаўнай царквы разыходжаньні зь іншымі праваслаўнымі цэрквамі, якія ўтварыліся за часамі яе кананічнай ізаляцыі (1448—1589)[58] як расейскія нацыянальныя адметнасьці[59]. На гэтым саборы патрыярх маскоўскі Нікан пастанавіў замест 8-канцовага ўжываць 4-канцовы крыж[60] (паводле некаторых зьвестак, таксама ўводзіўся ўкосны 6-канцовы крыж[61]), што ў спалучэньні зь іншымі зьменамі выклікала раскол Маскоўскай царквы. Замену 8-канцовага крыжа 4-канцовым тлумачаць у тым ліку пашыранай у Маскоўскай дзяржаве прыктыкай зьняважлівага стаўленьня да апошняга[22]. Неўзабаве аднак расейскія праваслаўныя зноў пачалі ўжываць 8-канцовы крыж. Так, паводле сьведчаньня мітрапаліта разанскага і мурамскага Стэфана, укосны 8-канцовы крыж насіў маскоўскі гаспадар Пётар I (1672—1725)[29], які ператварыў Маскоўскі патрыярхат у «Сьвяцейшы Сынод» — фактычна адно зь міністэрстваў Расейскай імпэрыі.

Украінскі дасьледнік Вадзім Шчарбакоўскі дакумэнтальна паказвае, што на землях Кіеўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату 8-канцовы крыж з касой папярочкай пачалі выкарыстоўваць толькі ў XVII—XVIII стагодзьдзях (па захопе яе Маскоўскім патрыярхатам у 1686 годзе[24]), і толькі на дрэварытах[25]. Крыжы на купалах цэркваў ня мелі касой папярочкі, яна была роўнай або яе не было зусім[24]. На царкоўных купалах і пры дарогах гэты тып крыжа пачаў пашырацца ў XIX ст. намаганьнямі ўладаў Расейскай імпэрыі (напрыклад, згодна з пастановай «Сьвяцейшага Сыноду» новыя прыдарожныя крыжы ў Беларусі мелі быць укоснымі 8-канцовымі або 6-канцовымі і іх можна было ставіць толькі з дазволу расейскіх уладаў паводле адмысловых правілаў[62]), а найбольшую папулярнасьць ён набыў па рэвалюцыі 1917 году[24] і Другой сусьветнай вайне[63].

Выкарыстаньне

Укосны 8-канцовы крыж традыцыйна ўжываецца Расейскай праваслаўнай царквой, сымбалем якой ён зьяўляецца. Таксама ён шырока выкарыстоўваецца Праваслаўнай царквой Амэрыкі (узьнікла ў юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхату, ад якога атрымала аўтакефалію ў 1970 годзе), Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквой (фактычна атрымала аўтакефалію ад Маскоўскага патрыярхату ў 1948 годзе і доўгі час знаходзілася пад яго ўплывам) і Ўкраінскай праваслаўнай царквой Маскоўскага патрыярхату. Расейскія стараверы вызнаюць толькі 8-канцовае расьпяцьце з касой папярочкай, 4-канцовае расьпяцьце яны лічаць «лацінскім».

Увогуле, 8-канцовы крыж з касой папярочкай як і ўсякі іншы хрысьціянскі крыж шануецца ўсімі хрысьціянскімі канфэсіямі. Разам з тым у Беларусі назіраецца тэндэнцыя масавай замены экзархатам Маскоўскага патрыярхату ў цэрквах старых 4-канцовых каваных крыжоў («сонцакрыжоў»), твораў беларускага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, на маскоўскія ўкосныя[39]. Таксама на маскоўскія замяняюцца традыцыйныя 4-канцовыя драўляныя прыдарожныя крыжы[55]. Новыя цэрквы будуюцца пераважна з расейскімі праваслаўнымі крыжамі. Падобныя тэндэнцыі таксама назіраюцца ў Польшчы і Ўкраіне[30]. Ірына Дубянецкая называе гэта праявамі мэтанакіраванай палітыкі русіфікацыі і тлумачыць сьвядомай падменай паняцьцяў з боку Расеі, калі ўсё расейскае называецца праваслаўным, каб потым усё праваслаўнае назваць расейскім[39]. Такім чынам крыж, які мусіць яднаць усіх хрысьціянаў, становіцца сьведчаньнем іх разьдзяленьня[55].

Заўвагі

  1. ^ У «Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі» (том 4, 1997 год) і «Беларускай энцыклапедыі» (том 8, 1999 год) у артыкуле «Крыж» аўтарства Эдварда Зайкоўскага датычна ўкоснага 8-канцовага крыжа выкарыстоўваецца апісальны прынцып, разам з тым да артыкула прыводзіцца ілюстрацыя, на якой такі крыж значыцца як праваслаўны крыж. Аднак падобная ілюстрацыя адсутнічае пры апошняй (храналягічна) вэрсіі артыкула таго ж аўтара ў энцыкляпэдыі «Культура Беларусі» (том 4, 2013 год).
  2. ^ Баўгарскі праваслаўны крыж

Крыніцы

  1. ^ Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў / Уклад. Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2001. С. 73.
  2. ^ Гарошка Л. Баўгарскі ўдзел у пашырэньні хрысьціянства між усходніх славянаў // Божым Шляхам. № 1-6 (76-81), 1957. С. 27.
  3. ^ а б Белы А. Крыж Еўфрасінні Полацкай // Наша Слова. № 29 (817) 1 жнiўня 2007 г.
  4. ^ №40. Распяцці і крыжы // O’Brien J. A History of the Mass and Its Ceremonies in the Eastern and Western Church. — New York: Benziger, 1879.
  5. ^ Сянкевіч В. Родная літаратура: 1 клас агульнаадукацыйнага ліцэя. — Беласток, 2013. С. 196.
  6. ^ Available Emblems of Belief for Placement on Government Headstones and Markers, Supreme Court of the United States
  7. ^ Milo D. L. The Ankh: Key of Life. — Weiser Books, 2007. P. 13.
  8. ^ Mori J. Crosses of Many Cultures. — Harrisburg, 1998. P. 38.
  9. ^ а б в Liungman C. G. Symbols — Encyclopedia of Western Signs and Ideograms. Ionfox AB. — HME Publishing, 2004. P. 140. ISBN 978-91-972705-0-2.
  10. ^ Thomas R. M. Manitou and God: North-American Indian religions and Christian culture. — Greenwood Publishing Group, 2007. P. 121—122. ISBN 978-0-313-34779-5.
  11. ^ Koch R. The Book of Signs. — New York, 2000. P. 17
  12. ^ а б Becker U. The Continuum Encyclopedia of Symbols. — New York London, 2000. P. 71.
  13. ^ а б в г д Chwalkowski F. Symbols in Arts, Religion and Culture: The Soul of Nature. — Cambridge Cholars Publishing, 2016. P. 112
  14. ^ Etzold A., Türk W. Der Dorotheenstädtische Friedhof: die Begräbnisstätten an der Berliner Chausseestrasse. — Berlin: Ch. Links Verlag, 2002. P. 60.
  15. ^ Das Bildwörterbuch: Die Gegenstände und ihre Benennung. — Bibliographisches Institut, 2011. P. 283.
  16. ^ Eyth K., Meyer F.S. Die Dekorationsmalerai mit besonderer... — Leipzig, 1896. P. 317—318.
  17. ^ Bischoff E. Die Festdekoration in Wort und Bild. — Leipzig, 1897. P. 452, 462
  18. ^ Православный календарь на 2016 год. — Litres, 2017. С. 87
  19. ^ Королев К. Энциклопедия символов, знаков, эмблем. — Мидгард, 2005. С. 314.
  20. ^ Владимир А Лебедев. Державный орел России. Родина, 1995. С. 99.
  21. ^ Юсупов С.Э. Словарь терминов архитектуры. Фонд "Ленинградская Галерея", 1994. С. 185.
  22. ^ а б Русский крест: символика православного надглавного креста. — Москва, 2006. С. 147.
  23. ^ а б в Белямук М.. Пабудова першае беларускае праваслаўнае царквы на эміграцыі, Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, 26 кастрычніка 2010.
  24. ^ а б в г д е Яременко В. Золоте Слово: Хрестоматія літератури України-Русі епохи Середньовіччя IX—XV століть. Книга перша. — Київ: Аконіт, 2002. С. 485.
  25. ^ а б Щербаківський В. Чи трираменний хрест із скісним підніжком – національний хрест України? // Визвольний шлях. — 1952, листопад. — Ч. 11 (62). С. 33—34.
  26. ^ Пекарська Л., Федорова Л. «Хто ми? Чиї ми діти? Хто були наші предки?» (до 140-річчя від дня народження і 60-річчя від дня смерті Вадима Щербаківського) // Краєзнавство. — 2016. — № 3—4. С. 232.
  27. ^ Кущинський А. Святий хрест і його традиційні форми // Православний Українець. — Ч. 111. — 1970.
  28. ^ а б в Фещин А. Довірся Хресту // Християнский голос. — 2002. — № 18 (2854). С. 232.
  29. ^ а б в г Гнідець Р. Св. Хрест, його форма та різновиди в Україні // Греко-Католицька Традиція №9 (193), вересень 2013 р.
  30. ^ а б Сидоренко В. Забуті сторінки історії // Катедральні Дзвони. № 22. — 5 листопада 2017. С. 9. [1]
  31. ^ Friday N. O. The Secret Behind the Cross and Crucifix. — New York. 2009. P. 19.
  32. ^ а б Johnson D. A. Barhanna Monographs Volume 2. — USA, 2012. P. 12.
  33. ^ Steffler A. W. Symbols of the Christian Faith. — Cambridge, 2002. P. 27.
  34. ^ Большая Российская энциклопедия. Том 15: Конго — Крещение. — М.: БРЭ, 2010. С. 700. [2]
  35. ^ а б Андрэй Рылка. Таямніцы хрысціянскіх сімвалаў (частка І) // Каталіцкі касьцёл у Беларусі, 5 чэрвеня 2017 г. Праверана 16 сьнежня 2017 г.
  36. ^ Lonsdale A. Do I Kneel or Do I Bow? — Kuperard, 2010. P. 87.
  37. ^ Boyles D., Stebben G. The Pocket Professor Religion: Everything You Need to Know about Religion. — Simon and Schuster, 1999. P. 116.
  38. ^ Keene M. New Steps in Religious Education: Teacher's Support. — Nelson Thornes, 1999. P. [3]
  39. ^ а б в г д Бурштын Я. Ірына Дубянецкая: Дзякуючы намаганням РПЦ пачынае мяняцца культурны ландшафт Беларусі (Фота і відэа) // Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі», 16 ліпеня 2016 г.
  40. ^ Знак Юнікод «Праваслаўны крыж» (U+2626)(анг.) // FileFormat.info, 2017 г. Праверана 20 лютага 2018 г.
  41. ^ Русский крест: символика православного надглавного креста. — Москва, 2006. С. 149.
  42. ^ а б Зайкоўскі Э. Крыж // Культура Беларусі: энцыкл. Т. 4: З—Л. — Менск, 2013. С. 593.
  43. ^ а б Зайкоўскі Э. Крыж // ЭГБ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 272.
  44. ^ а б Зайкоўскі Э. Крыж // БЭ. Т. 8. — Менск, 1999. С. 501.
  45. ^ Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыкл. даведнік — Мн.: БелЭн, 2001. С. 168.
  46. ^ Колесникова В. С. Православный храм. Символика и традиции. — М., 2006. С. 110.
  47. ^ Русский крест: символика православного надглавного креста. — Москва, 2006. С. 133.
  48. ^ Плужников В. И. Термины российского архитектурного наследия: Словарь-глоссарий / В. И. Плужников. — М.: Искусство, 1995. С. 137.
  49. ^ Православная энциклопедия. Том 38: Коринф — Крискентия. — М.: Православная энциклопедия, 2015.
  50. ^ Cotsonis J. A. Byzantine Figural Processional Crosses. — Washington, 1994. P. 40.
  51. ^ Марченко Д. Византийские кресты: многообразие форм // Правосланая жизнь, 11 апреля 2016 г.
  52. ^ Синельников А. Мамай и Донской. История противостояния. — Litres, 2017. С. 190.
  53. ^ Праваслаўныя крыжы: як разабрацца ў значэньнях(рас.) // Партал «Праваслаўе і сьвет», 26 верасьня 2011 г. Праверана 20 лютага 2018 г.
  54. ^ Унікальная манаграфія // Наша Вера, № 1(15), 2001.
  55. ^ а б в Бараноўскі І. Грэка-католікі Берасьцейшчыны усталявалі крыж у Курапатах // Царква. 12 лістапада 2015 г.
  56. ^ Gerstel S. An Alternate View of the Late Byzantine Sanctuary Screen // Thresholds of the Sacred: Art Historical, Archaeological, Liturgical and Theological Views on Religious Screens, East and West / ed. S. Gerstel. — Washington D.C., 2006. P. 146—147.
  57. ^ Shpakovsky V., Nicolle D. Armies of Ivan the Terrible: Russian Troops 1505-1700. — Osprey Publishing, 2006. — P. 23. — ISBN 978-1-84176-925-7.
  58. ^ Мицик Ю. Московський Патріархат // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2010. — Т. 7 : Мл — О. С. 87.
  59. ^ Нуруллаев А. А. Нуруллаев А. Ал. Религия и политика. — М., 2006. С. 299.
  60. ^ Изотова О., Касперович Г., Гурко А., Бондарчик А. Кто живет в Беларуси. — Минск: «Беларуская навука», 2012. С. 740
  61. ^ Лоўчая Н.. Масцiшча – лясная вёска // Газэта «Працоўная слава» (Валожын), 29 жніўня 2014 г. Праверана 23 лютага 2018 г.
  62. ^ Мілаш Я. Традыцыі ўшанавання крыжа беларусамі ў канцы XIX ст. // Наша Вера. № 3 (65), 2013.
  63. ^ Білокінь С. Українська форма хреста // Укр. слово. — 1994. — № 17 (2713).
  64. ^ Фото и описание: Церковь Св. Иоанна Владимира, вОтпустк.RU