Урмас От

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Урмас От
Urmas Ott
Дата нараджэньня 23 красавіка 1955
Месца нараджэньня Сьцяг Эстонскай ССР Отэпя, Валгамаа
Дата сьмерці 17 кастрычніка 2008
Месца сьмерці Сьцяг Эстоніі Тарту
Прычына сьмерці востры інфаркт міякарда
Грамадзянства СССР
СССР
Альма-матэр Талінскі ўнівэрсытэт
Прафэсія сьпявак, тэлевядучы
Узнагароды
Ордэн Белай зоркі 4 клясы

У́рмас От (па-эстонску: Urmas Ott; 23 красавіка 1955, Отэпя, ЭССР, СССР — 17 кастрычніка 2008, Тарту, Эстонія) — савецкі й эстонскі сьпявак і тэлежурналіст.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Урмас От пачаў сваю кар’еру ў 1980-я на Эстонскім тэлебачаньні ў якасьці дыктара навінаснай праграмы «Актуальная камэра». У 19811983 паралельна з дыктарскай працай быў вядоўцам папулярнай музычнай перадачы «Азбука эстрады» (эст. «Estraaditähestik»).

Праславіўся напрыканцы 1980-х у эпоху перабудовы, працуючы вядоўцам папулярнай праграмы «Телевізыйнае знаёмства» (эст. «Teletutvus»; 1986—1993), якая трансьлявалася як па Эстонскім тэлебачаньні, так і па Цэнтральным тэлебачаньні СССР. У 1984 здымаўся ў фільме «Дзьве пары і самота» ў ролі Карла.

У 1992—1998 вёў перадачу «Карт-блянш» на Эстонскім тэлебачаньні, у 1998—1999 быў вядоўцам нізкі перадачаў-інтэрвію «Урмас От з…» на расейскім тэлеканале «РТР».

У 1998 перанёс першы інфаркт, а праз рок стаў выпадковай ахвярай злачыннага нападу на аўтастаянцы, падчас якога атрымаў 9 нажавых раненьняў.

У 2001 От вёў перадачу «Жнівеньскае сьвятло» (эст. «Augustivalgus») на Эстонскім тэлебачаньні.

У 2003—2004 выступаў у ролі камэнтатара ў перадачы «Найлепшыя шоў сьвету з Урмасам Отам» на расейскім тэлеканале REN-TV.

У 2003—2006 быў вядоўцам перадачы «Happy Hour» на прыватным эстонскім тэлеканале «Kanal-2», аднак быў вымушаны спыніць уласную тэлевізійную кар’еру з прычыны хваробы.

2 апошнія гады жыцьця Урмас От хварэў на лейкемію, аднак усутыч да апэрацыі не спыняў працы. З 2007 да чэрвеня 2008 року вёў перадачу «У межах прыстойнасьці» на расейскамоўным канале Эстонскага радыё Raadio 4.

Памёр ад інфаркту міякарду 17 кастрычніка 2008 у клініцы Тартускага ўнівэрсытэту, праз тыдзень па пасьпяховай апэрацыі па перасадцы касьцявога мозгу.

Урмас От ня быў жанаты і ня меў дзяцей.

Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Урмас От быў суўладальнікам выдавецтва SE&JS, якое выдала наступныя ягоныя кнігі:

  • «Плэйбэк» («Playback») (1994)
  • «Карт-блянш» («Carte Blanche») (1995) — складанка інтэрвію са знакамітасьцямі, якія аўтар браў у сваёй перадачы «Карт-блянш»
  • «Анкор! Нээме Ярві» («Encore! Neeme Järvi») (2001) — пра дырыгента Дэтройцкага сымфанічнага аркестра эстонца Нээме Ярві
  • «Сэплэйс» — асабістая кніга пра Эрыке Салумяэ (Isikuraamat Erika Salumäest «Surplace») (2002) — пра двухразовую алімпійскую чэмпіёнку па веласпорце і дэпутатцы эстонскага парлямэнту Эрыке Салумяэ
  • «Ан фас» — асабістая кніга пра Варда Румесэне (Isikuraamat Vardo Rumessenist «En face») (2002) — пра эстонскага піяніста, музыказнаўцу і палітыка Варда Румесэне
  • «Асмэры. У двайным люстэрку». («Asmerid. Topeltpeeglis») (2007).