Урбан III
| па-лацінску: Urbanus PP. III | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | XII стагодзьдзе[1] |
| Памёр | 20 кастрычніка 1187[1] |
| Пахаваны | |
| Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
| Адукацыя | |
| Заняткі | палітык, каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
| Герб | |
Урбан III (па-лацінску: Urbanus PP. III), сьвецкае імя Умбэрта Крывэльлі (па-італьянску: Umberto Crivelli; 1120, Мілян — 20 кастрычніка 1187, Фэрара) — папа рымскі з 25 лістапада 1185 году па 20 кастрычніка 1187 году.
Умбэрта нарадзіўся каля 1120 году ў Куджона й паходзіў з шляхетнай мілянскай сям’і Крывэльлі. Атрымаў багаслоўскую адукацыю ў Балёньні. У 1162 годзе разам зь сям’ёй, якая падтрымлівала гвэльфаў, быў выгнаны зь Міляну Фрыдрыхам Барбаросам і зьехаў у Францыю. У Францыі стаў арцыдыяканам Бурскай катэдры, пасьля вяртаньня ў Мілян быў спачатку канонікам, а затым арцыдыяканам Мілянскай катэдры. 9 траўня 1185 году стаў арцыбіскупам Міляну. Пасьля скону Люцыюса III, то бок 25 лістапада 1185 году, Умбэрта быў у той жа дзень абраны папам і ўзяў імя Ўрбан III.
Галоўнай праблемай Урбана III быў канфлікт з імпэратарам Фрыдрыхам Барбаросам, які разгарэўся з новай сілай пры ягоным папярэдніку Люцыюсе III. Адной з прычынаў канфлікту была адмова Фрыдрыха вярнуць Сьвятому Пасаду Таскану.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
- ↑ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Урбан III. Catholic Encyclopedia
