Перайсьці да зьместу

Унівэрсытэт трэцяга веку

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Унівэрсытэт залатога веку»)
Першы кангрэс унівэрсытэтаў трэцяга веку

Унівэрсытэ́т трэ́цяга ве́ку (па-ангельску: University of the Third Age, скарочана U3A), у Беларусі таксама Ўнівэрсытэт залато́га веку — міжнародная арганізацыя, чыімі задачамі ёсьць адукацыя і заахвочваньне грамадзянаў пэнсійнага ўзросту — то бок, у трэцім веку свайго жыцьця. Узрост не абмяжоўваецца пэўнымі рамкамі, але маецца на ўвазе пэрыяд жыцьця пасьля сыходу з сталай працы і бацькоўскай адказнасьці.

U3A быў запачаткаваны ў 1973 року ў Францыі на факультэце грамадазнаўства ў Тулюзе. Як і ў большасьці краінаў Эўропы, у Францыі гэты праект дзейнічае на базе пэўнага ўнівэрсытэту.

На пачатку 1980-х падобная схема пранікла ў Вялікабрытанію, дзе зазнала пераўтварэньні і стала хутчэй арганізацыяй самапомачы. Такая ж мадэль унівэрсытэту трэцяга веку дзейнічае ў Аўстраліі, Кіпры, Дамініцы, Новай Зэляндыі і Паўднёвай Афрыцы. У такой мадэлі прынята, што пэнсіянэры маюць вялізны жыцьцёвы досьвед і (супольна) вялізны багаж ведаў. Такім чынам для кожнага студэнта выпрацоўваецца ўласная праграма, а кожны занятак вядзе ўдзельнік зь ведамі ў сваёй галіне. Кожная група абсалютна аўтаномная, самаакупная і самакіроўная, што дазваляе ім дзейнічаць у пэўным рэгіёне.

Даволі хутка адчыніліся падобныя ўнівэрсытэты трэцяга веку і ў Цэнтральнай ды Ўсходняй Эўропе: у Польшчы (1975), Чэхіі і асабліва Славеніі. Славенскі ўнівэрсытэт трэцяга веку, заснаваны ў 1984 року двума ўнівэрсытэцкімі выкладчыкам, цяпер разьвіўся ў сетку з 40 унівэсытэтаў па ўсёй краіне.

У Беларусі Ўнівэрсытэт залатога веку пачаў працу ў 2010 року ў Гародні[1].

  1. ^ Пра праект. Унівэрсытэт Залатога Веку. Праверана 31 кастрычніка 2014 г.
  • Midwinter, E. (2004) «500 Beacons: The U3A Story» publisher Third Age Press UK
  • Formosa, M. (2009). «Renewing Universities of the Third Age: Challenges and visions for the future». Recerca, 9 : 171—196.
  • Swindell, R. & Thompson, J. (1995). «An international perspective of the University of the Third Age». Educational Gerontology, 21 (5), 429—447.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Унівэрсытэт трэцяга векусховішча мультымэдыйных матэрыялаў