Унарная сыстэма зьлічэньня
Выгляд
Уна́рная сыстэ́ма зьлічэ́ньня — найпрасьцейшая з сыстэмаў зьлічэньня, якая ўжывае для запісу лікаў усяго адзін знак — напрыклад, рысу. Для запісу ліка з дапамогаю такой сыстэмы трэба выявіць адпаведную колькасьць рысаў (або іншых знакаў, што ўжываюцца ў якасьці лічбы):
| 1 | - | / |
| 2 | - | // |
| 3 | - | /// |
| 4 | - | //// |
| 5 | - | ///// |
| 6 | - | ////// і г. д. |