Перайсьці да зьместу

Ультыматум

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ультыматум кайзэраўскай Нямеччыны да Бэльгіі 3 жніўня 1914 року

Ультыма́тум (па-лацінску: ultimatum) — патрабаваньне, выстаўленае на пэўны тэрмін і падмацаванае пагрозай у выпадку яго невыкананьня. Звычайна ўльтыматум зьяўляецца апошнім зь некалькіх пасьлядоўных патрабаваньняў. Адпаведна на ягонае выкананьне даецца сьціслы час, а далейшых перамоваў не прадугледжваецца.

Тэрмін ужываецца ў дыпляматыі для акрэсьленьня канчатковых патрабаваньняў аднаго боку перамоваў у выпадку разыходжаньняў па пэўных пытаньнях.

У гісторыі ўльтыматум неаднаразова выкарыстоўваўся як абгрунтаваньне вайсковых дзеяньняў. Прыкладам, у часе Ліпеньскага крызісу Аўстра-Вугоршчына пасьля забойства эрцгерцага Фэрдынанда выставіла Сэрбіі ўльтыматум зь дзесяці пунктаў. Пасьля адмовы апошняе Аўстра-Вугоршчына абвясьціла ёй вайну, распачаўшы Першую сусьветную вайну.

Міжнароднае права

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Гааская канвэнцыя 18 кастрычніка 1907 року ў справе распачацьця баявых дзеяньняў зазначае наступнае: «Войны ня маюць распачынацца бяз яўнага папярэджаньня загадзя ў форме абвяшчэньня вайны, паданьня прычыныаў альбо ўльтыматуму з умовай абвяшчэньня вайны».

Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў забараняе ня толькі выкарыстаньне сілы, але і пагрозу яе выкарыстаньня. Аднак ня вызначана, ці гэтае сьцьверджаньне тычыцца толькі вайсковае сілы, ці можна выкарыстоўваць сілу ў мэтах самаабароны, і якія дзеяньні варта лічыць пагрозай. Міжнародны суд ААН патлумачыў, што ў агульных выпадках, калі ўжываньне сілы правамоцнае, правамоцным будзе лічыцца і пагроза яе ўжываньня; калі ўжываньне сілы будзе прызнанае правамоцным пазьней, тое самае будзе тычыцца і пагрозы яе ўжываньня.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]