Ульрых фон Гутэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ульрых фон Гутэн
Ulrich von Hutten
Ulrich von Hutten.png
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 21 красавіка 1488
замак Штэкельбэрг
Памёр 29 жніўня 1523
востраў Уфэнаў
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік, публіцыст
Жанр верш, проза
Мова нямецкая

Ульрых фон Гутэн (па-нямецку: Ulrich von Hutten;21 красавіка 1488, замак Штэкельбэрг — 29 жніўня 1523, востраў Уфэнаў) — нямецкі рыцар-гуманіст, адзін з галоўных аўтараў «Лістоў цёмных людзей».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў старэйшым сынам у беднай рыцарскай сям’і. З-за слабога здароўя бацька аддаў яго ў 1499 годзе ў бэнэдыктынскі кляштар у Фульдзе, каб той стаў манахам па дасягненьні патрэбнага ўзросту. Але Ульрых улетку 1506 паступіў ва ўнівэрсытэт Эрфурта. Затым ён перайшоў у Ляйпцыскі ўнівэрсытэт.

У Ляйпцыгу ў 1508 заразіўся пранцамі. У 1509 у Ростаку Гутэн выдаў свой п​​ершы твор «Нема». У 1511 годзе ў Вітэнбергу ён выдаў працу пра вершаскладаньне De Arte Versificandi, якая стала вядомай як у Нямеччыне, так і за граніцай. Пасьля гэтага наведаў Вену, Вэнэцыю, Павію і Балёньню, у Італіі ён вучыўся юрыспрудэнцыі.

У 1514 Гутэн атрымаў запрашэньне да двара майнцскага арцыбіскупа Альбрэхта. У Майнцы Гутэн пазнаёміўся з Эразмам Ратэрдамскім. Тут ён напісаў другую частку «Лістоў цёмных людзей» з крытыкай праціўнікаў Ёгана Рэйхліна. У 1522 Гутэн стаў ідэйным правадыром Рыцарскага паўстаньня. Памёр ва ўзросьце 35 гадоў на Цюрыскім возеры ад пранцаў.

Выказваньне Гутэна «Вее паветрам свабоды» зрабілася дэвізам Стэнфардзкага ўнівэрсытэту.