Перайсьці да зьместу

Уладзіслаў Кабачэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзіслаў Кабачэўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 сакавіка 1998(1998-03-04)[1] (28 гадоў)
Рост 186 см[2]
Вага 79 кг[2]
Клюбная інфармацыя
Клюб Смаргонь
Нумар 59
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018 Віцебск 0 (0)
2018 → Ворша 28 (5)
2019 Смаргонь 14 (1)
2020 Маладэчна-2018 10 (0)
2020 Мікашэвічы 11 (2)
2021 Абдыш-Ата[d] 12 (3)
2022 Ворша 21 (11)
2023—2024 Іслач 8 (0)
2023 → Смаргонь 14 (4)
2024 → Белшына 33 (11)
2025 Дняпро Рагачоў
2025—2026 Белшына 24 (4)
2026—4 Смаргонь 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 ліпеня 2026.

Уладзісла́ў Кабачэ́ўскі (нар. 4 сакавіка 1998 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Смаргоні».

Выхаванец футбольнай акадэміі менскага «Дынама». У 2016 годзе далучыўся да «Віцебску», дзе спаборнічаў у складзе дублюючай каманды. Поруч з Ільлём Шкурыным стаў найлепшым бамбардзірам турніру дублёраў, вызначыўшыся 13 загнанымі галамі[3]. Па заканчэньні сэзону 2017 году пакінуў клуб, а ў лютым 2018 году на правах вольнага агента далучыўся да «Воршы», падпісаўшы кантракт да канца сэзону. Дэбютаваў за першалігавага клюбу 6 красавіка 2018 году ў матчы супраць гомельскага «Лякаматыва», зьявіўшыся ў стартавым складзе. Дэбютным загнаным голам вызначыўся 27 траўня 2018 году ў матчы супраць наваполацкага «Нафтану».

У лютым 2019 году вольным агентам прыяднаўся да «Смаргоні», узгодніўшы кантракт на адзін сэзон[4]. Дэбютаваў 27 красавіка 2019 году ў матчы супраць «Воршы», а першы гол пацэліў 27 ліпеня ў матчы Кубка Беларусі супраць «Гомля». Цягам сэзону выступаў за смаргонцаў пераважна ў ролі гульца замены, гэтак і не замацаваўшыся ў стартавым складзе. У пачатку 2020 году далучыўся да «Маладэчна-2018», разам зь якім узяў удзел у Другой лізе. У верасьні таго ж году стаў футбалістам мікашэвіцкага «Граніту». 19 верасьня адзначыўся голам у браму былога клюбу з Воршы. У сакавіку 2021 году на правах свабоднага агента далучыўся да кыргыскага клюбу «Абдыш-Ата»[5]. У дэбютным матчы адзначыўся голам, аднак хутка страціў месца ў стартавым складзе, выходзячы на поле перадусім з замены. Ужо ў ліпені пакінуў клюб[6], вярнуўшыся на радзіму. У пачатку 2022 году, пасьля паўгоду ў статусе вольнага агента, далучыўся да «Воршы», падпісаўшы кантракт да канца сэзону[7]. 1 траўня ўпершыню выйшаў у матчы па вяртаньні і адзразу загнаў два галы ў браму «Ліды». 4 верасьня таго ж году зноў пакрыўдзіў лідчанаў двума галамі ў браму. Агулам жа цягам сэзону выступаў за клюб у ролі ключавога гульца, паклаўшы на свой рахунак 12 галоў ва ўсіх турнірах, стаўшы найлепшым бамбардзірам паўночнікаў. Тым ня менш, па заканчэньні сэзону пакінуў аршанскі клюб.

У студзені 2023 году быў на праглядзе ў «Іслачы»[8], зь якой склаў працоўную ўгоду на два гады[9]. 7 красавіка 2023 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць «Смаргоні», выйшаўшы на замену на 65-й хвіліне. У жніўні 2023 году, ня даўшы рады, далучыўся да «Смаргоні» да канца сэзону[10]. У складзе смаргонцаў вызначыўся першым голам у элітным дывізіёне 3 верасьня 2023 году ў матчы супраць «Слуцку». У студзені 2024 году зьявілася інфармацыя, што футбаліст пяройдзе ў бабруйскую «Белшыну»[11]. У канцы студзеня 2024 году на правах арэнднай дамовы далучыўся да бабруйскага клюбу да канца сэзону, перад гэтым падоўжыўшы кантракт зь «Іслаччу»[12]. У сьнежні 2024 году пакінуў «Іслач» па заканчэньні тэрміну дзеі кантракту[13] ды пераехаў у Расею, дзе пэўны час гуляў у мэдыя-футболе. У ліпені 2025 году вярнуўся ў бабруйскую «Белшыну»[14]. У ліпені 2026 году вярнуўся ў «Смаргонь»[15].

  1. 1 2 https://fcisloch.by/player.asp?id=Vladiсlav-Kabachevсkij-669&season=2024MEN
  2. 1 2 https://www.teams.by/-/player-154774/
  3. ↑ Лучшие бомбардиры чемпионата дублеров. Кто они?. pressball.by (04.09.2017). Архіўная копія ад 30.01.2023 г.
  4. ↑ Кабачевский стал игроком "Сморгони". soccerway.com (08.02.2019). Архіўная копія ад 30.01.2023 г.
  5. ↑ Владислав Кабачевский перешел в кыргызский "Абдыш-Ата". football.by (11.03.2021). Архіўная копія ад 30.01.2023 г.
  6. ↑ "Дордой" Шило побеждает в Киргизии. Кабачевский покинул "Абдыш-Ату". football.by (22.09.2021). Архіўная копія ад 30.01.2023 г.
  7. ↑ От "Сморгони" и "Волны" до "Осиповичей" и "Молодечно". Заявки команд первой лиги. football.by (08.04.2022). Архіўная копія ад 21.11.2022 г.
  8. ↑ Лучший бомбардир "Орши" минувшего сезона Кабачевский проходит просмотр в "Ислочи". football.by (28.01.2023). Архіўная копія ад 30.01.2023 г.
  9. ↑ «Волки» подписали контракт с лучшим бомбардиром «Орши». football.by (10.02.2023). Архіўная копія ад 07.04.2023 г.
  10. ↑ Владислав Кабачевский проведет второй круг в «Сморгони». fcisloch.by (02.08.2023). Архіўная копія ад 04.08.2023 г.
  11. ↑ Игроки "Славии" и "Орши" пополнили состав "Белшины". football.by (26.01.2024). Архіўная копія ад 26.01.2024 г.
  12. ↑ Владислав Кабачевский отправился в новую аренду. fcisloch.by (31.01.2024). Архіўная копія ад 31.01.2024 г.
  13. ↑ Арсений Забродский и Владислав Кабачевский покинули клуб. fcisloch.by (10.12.2024).
  14. ↑ Владислав Кабачевский вернулся в "Белшину". football.by (20.07.2025).
  15. ↑ Владислав Кабачевский вернулся в "Сморгонь" (рас.). Football.by (2026-07-18). Праверана 2026-07-25 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]