Перайсьці да зьместу

Уладзімер Экнадыёсаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Экнадыёсаў
Дата нараджэньня 8 траўня 1947(1947-05-08)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 красавіка 2026(2026-04-13)[3] (78 гадоў)
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак опэрны сьпявак, тэатральны рэжысэр
Месца працы
Узнагароды
народны артыст Беларускай ССР заслужаны артыст Беларускай ССР Дзяржаўная прэмія БССР

Уладзі́мер Сярге́евіч Экнадыёсаў (8 траўня 1947, Аляксееўка(d), Растоўская вобласьць, РСФСР — 13 красавіка 2026, Беларусь) — беларускі опэрны сьпявак (лірыка-драматычны тэнар). Ляўрэат Дзяржаўнае прэміі Беларусі.

Скончыў Растоўскую культпрасьветвучэльню(d), Уральскую кансэрваторыю(d) (1973), Беларускую акадэмію музыкі.

Працаваў у сьвярдлоўскім(d) і краснаярскім(d) тэатрах музычнай камэдыі. У 1978—1995 — саліст Беларускага тэатру опэры і балету, ад 2002 — рэжысэр.

У 2007—2012 роках выкладаў у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры і мастацтваў. Прафэсар, загадчык катэдры ў Растоўскай дзяржаўнай кансэрваторыі.

Падчас навучаньня ў вучэльні стаў пераможцам Усесаюзнага агляду мастацкай самадзейнасьці як саліст-балалаечнік. У 1977 року стаў ляўрэатам Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі ў Ташкенце. Пасьля гэтага яго запрасілі ў Беларускі тэатар опэры і балету.

Выконваў партыі ў опэрах «Альпійская баляда(d)», «Дзікае паляваньне караля Стаха(d)», «Князь Наваградзкі», «Майстар і Маргарыта», «Сівая легенда», «Сьцежкай жыцьця» і інш.

Для творчасьці характэрныя эмацыйнасьць, рамантычны тэмпэрамэнт, арганічнасьць сцэнічнай інтэрпрэтацыі, спалучэньне акторскага і вакальнага майстэрства.

Прэміі і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. 1 2 Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў // Naša Nìva (белар.) — 2026. — ISSN 1819-1614; 1819-1630
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. T. 18 Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ (белар.)Мінск: 2004. — 472 с. — ISBN 978-985-11-0295-8
  3. Ушел из жизни народный артист БССР Владимир Экнадиосов // Советская Белоруссия (рас.) — 2026. — ISSN 1992-3058; 1992-3066

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]