Уладзімер Сьпірыдонавіч Пуцін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Vladimir Spiridonovich Putin.jpg

Уладзімер Сьпірыдонавіч Пуцін (23 лютага 1911, Санкт-Пецярбург — 2 жніўня 1999, Санкт-Пецярбург.) — бацька другога і чацьвёртага Прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна.

Сын Сьпірыдона Іванавіча Пуціна.

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны сям’я пераехала ў вёску Памінава Тургінаўскай воласці Цвярскога павета Цвярской губэрні, дзе прайшло яго дзяцінства.

У час Вялікай Айчыннай вайны быў байцом 330 стралковага палка 86 дывізіі Чырвонай Арміі, ваяваў, абараняючы Неўскі пятачок, быў цяжка паранены, доўга лячыўся ў шпіталі. Пасьля быў дэмабілізаваны, і затым пайшоў працаваць майстрам на завод ім. Ягорава. Пасьля сыходу на пенсію ўладкаваўся на невялікі мэталюргічны завод.

Памёр 2 жніўня 1999 году, пра тое, што сын празь некалькі дзён стане кіраўніком урада Расейскай Фэдэрацыі, даведацца не пасьпеў.

30 красавіка 2015 году Ўладзімер Уладзімеравіч Пуцін напісаў нататку пра свайго бацьку ў часопісе «Рускі піянер».