Перайсьці да зьместу

Уладзімер Лякін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Лякін
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1951(1951-10-15) (74 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, краязнаўца

Уладзімер Аляксандравіч Лякін (15 кастрычніка 1951, Хвойнікі, Палеская вобласьць) — вайсковец, капітан 2 рангу, краязнаўца, сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. Ляўрэат Прэміі імя Францішка Багушэвіча (2017).

Вайсковая служба

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Нарадзіўся мястэчку Хвойнікі Палескай (цяпер Гомельскай) вобласьці ў сям’і служачых. Пасьля яго нараджэньня сям’я пераехала ў суседні горад Калінкавічы, дзе ён скончыў у 1969 г. сярэднюю школу №1. У тым жа годзе паступіў у Кіеўскую вышэйшую ваенна-марскую вучэльню. Па выпуску з вучэльні ў 1973 годзе лейтэнант В. А. Лякін атрымаў прызначэньне на Чырванасьцяжны Ціхаакіянскі флёт у г. Уладзівасток.

У 1977—1988 гг. займаў разнастайныя пасады палітрука. У 1988—1989 гг. — зампаліт вузлу касьмічнай сувязі ВМФ ў г. Луандзе (Ангола), потым намесьнік камандзіра па палітычнай частцы базы зброі СФ. Звольнены ў запас у 1992 годзе ў званьні капітану 2 рангі, на службе і ў запасе ўзнагароджаны 11 мэдалямі.

Пасьля вяртаньня на радзіму Лякін некалькі гадоў выкладаў у сярэдняй школе гісторыю, працаваў інспэктарам на мазырскай мытні, пасьля да 2013 годзе працаваў навуковым супрацоўнікам Калінкавіцкага раённага дзяржаўнага краязнаўчага музэю. У 1998—2012 гг. узначальваў Калінкавіцкае аддзяленьне Беларускага Саюзу вайсковых маракоў.

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 2009 году, аўтар некалькі дзясяткаў кніг па ваеннай гісторыі і краязнаўстве, выдадзеных на расейскай і беларускай мовах, у тым ліку:

  • «Мазыр у 1812 годзе» (Менск, 2005)
  • «Прозьвішчы калінавага краю» (Мазыр, 2008)
  • «Мы з берагоў Калянкоўкі» (Мазыр, 2010)
  • «1812 год. Ратныя палі Беларусі» (Мінск, 2012)
  • «Рэквіем Менскай брыгадзе» (Мазыр, 2012)
  • «Конныя баі пры Міры і Раманава» (Мазыр, 2012)
  • «Абарона Бабруйскай крэпасьці» (Мазыр, 2012)
  • «За падаючай зоркай» (Смаленск, 2016)
  • «Калінкавічы. Ад вытокаў у будучыню» (Менск, 2016)
  • «Па сьлядах генэрала Партуна» (Смаленск, 2017)
  • «Ліцьвіны ў гвардыі Напалеона» (2017)
  • «Паэт на вайне» (Менск, 2017)
  • «Крывавая мяцеліца над Ваўкавыскам» (Менск, 2018)
  • «Апошнія абаронцы Вялікага Княства Літоўскага» (Менск, 2019)
  • «Пераможцы. Кніга памяці» (Менск, 2020).

    Вонкавыя спасылкі

    [рэдагаваць | рэдагаваць код]