Перайсьці да зьместу

Уладзімер Куліковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Куліковіч
Дата нараджэньня 10 чэрвеня 1967(1967-06-10)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 23 красавіка 2026(2026-04-23) (58 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак навуковец, пэдагог, прафэсар унівэрсытэту, мовазнавец, рэдактар
Навуковая сфэра артаграфія беларускай мовы[d], марфалёгія і выдавецкая справа
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d]

Уладзімер Куліковіч (10 чэрвеня 1967, Станцыя Ашмяны, Ашмянскі раён — 23 красавіка 2026, Менск) — беларускі мовазнаўца, дацэнт (2004), кандыдат філялягічных навук (1999)[2]. Рэдактар часопісу «Роднае слова» (2007—2009).

У 1984 годзе скончыў Дакурнішскую сярэднюю школу, у 1991‑м — філялягічны факультэт БДУ, у 1994‑м — асьпірантуру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

З 1991 па 1998 год працаваў выкладчыкам Менскай сярэдняй спэцыялізаванай школы пры БДУ (цяпер Ліцэй БДУ), выкладчыкам катэдры сучаснай беларускай мовы БДУ. У 1998 па 2007 год быў старшым выкладчыкам, пасьля дацэнтам гэтай катэдры. У 2001 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па лінгвістычных поглядах Уладзімера Дубоўкі.

Са жніўня 2007 года і да восені 2009-га быў галоўным рэдактарам часопісу «Роднае слова». Таксама ён пачынаючы з 1994 году быў адным са сталых аўтараў гэтага выданьня, надрукаваўшы ў ім дзясяткі публікацый. У апошні год жыцьця пасьпелі ўбачыць сьвет дзьве публікацыі зь яго аўтарскага цыклю «Міты і рэальнасьць беларускай артаграфіі», што друкаваўся ўвесь 2025 год.

З 2009 года працаваў дацэнтам, загадчыкам катэдры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналёгій Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту.

Быў аўтарам больш як 500 навуковых, навукова-папулярных і навукова-мэтадычных работ, у тым ліку дзвюх манаграфій, каля 50 вучэбна-мэтадычных дапаможнікаў для вучняў, настаўнікаў, студэнтаў, рэдакцыйна-выдавецкіх работнікаў.

  • Практыкум па беларускай арфаграфіі для рэдактараў : вучэбны дапаможнік / У. І. Куліковіч. — Мінск: РІВШ, 2021. — 292 с.
  • Тенденции использования иллюстрационного материала в научно-популярном серийном издании // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2023. № 1 (257). С. 133—139.
  • «Запаветнае сказанне манголаў»: праблемы перакладу на беларускую мову / У. І. Куліковіч // Матэрыялы ХІХ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, Мінск, 27-28 красавіка 2023 г. / Нацыянальная бібліятэка Беларусі; [склад.: Т. У. Карнілава, Г. У. Кірэева; рэдкал.: А. Ю. Кніжнікава (старш.) і інш.]. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2023. — С. 130—136.
  • «Кулінарныя» словы ў вучэбнай кнізе: практыка стварэння і выкарыстання / У. І. Куліковіч // Тэкст у парадыгме філалагічнай адукацыі: зб. навук. арт. / Брэсц. Ддзярж. ун-т імя А. С. Пушкіна: пад агул. рэд. Л. І. Яўдошынай. — Брэст: БрДУ, 2022. — Вып. 3. — С. 116—121.
  • Асноўныя функцыі акута ў п’есе Янкі Купалы «Паўлінка» // Труды БДТУ. Сер. 4, Прынт- і медыятэхналогіі. 2022. № 2 (261). С. 105—111.
  • Эмацыйная танальнасць верша Янкі Купалы «Мужык» // Беларуская думка. 2022. № 3. С. 12-17.
  • Арфаграфія імёнаў гістарычных асоб у «Запаветным сказанні манголаў» / У. І. Куліковіч // Трынаццатыя Танкаўскія чытанні: зборнік навуковых артыкулаў / Беларус. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка; рэдкал. В. Д. Старычонак [і інш.]; адк. рэд. В. Д. Старычонак. Мінск: БДПУ, 2022. С. 156—160.
  • Рэлігійная лексіка ў «Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», як сведчанне поліканфесійнасці грамадства / У. І. Куліковіч // Беларуская думка. — 2021. — № 4. — С. 96-99.
  • Акцэнтуацыя ў «Слоўніку цяжкасцей беларускай мовы» / У. І. Куліковіч // Мова — літаратура — культура: матэрыялы ІХ Міжнар. навук. канф. памяці праф. А. Я. Міхневіча, Мінск, 15-16 кастр., 2020 г. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал. А. А. Радзевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БДУ, 2020. — С. 99-104.
  • Сістэма абазначэння націску ў беларускай мове / У. І. Куліковіч // Беларускае слова: марфалогія і сінтаксіс: зборнік артыкулаў па матэрыялах Рэспубліканскіх навуковых чытанняў, прысвечаных 90-годдзю з дня нараджэння прафесара Л. І. Бурака, г. Мінск, 25 лютага 2020 г. / Беларус. дзярж. ун-т; Філал. фак.; рэдкал.: А. А. Радзевіч, М. І. Свістунова (адказ. рэд.) [і інш.]; пад рэд. М. Р. Прыгодзіча. — Мінск: РІВШ, 2020. — С. 69-76.