Уладзімер Галубовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Уладзімер Галубовіч
Нарадзіўся 20 чэрвеня 1908(1908-06-20) або 7 (20) чэрвеня 1908
Кацярынадар, Расейская імпэрыя
Памёр 7 красавіка 1962(1962-04-07) (53 гады)
Навуковая сфэра археалёгія
Месца працы Інстытут гісторыі НАН Беларусі
Альма-матэр Віленскі ўнівэрсытэт

Уладзімер Галубовіч (20 чэрвеня 1908, места Кацярынадар — 7 красавіка 1962) — беларускі і польскі археоляг.

У 1932 скончыў Віленскі ўнівэрсытэт, працаваў у яго археалягічным музэі, а з 1944 навуковым супрацоўнікам Інстытуту гісторыі АН Беларусі. У 19461962 прафэсар Торунскага і Ўроцлаўскага ўнівэрсытэтаў, кіраўнік Уроцлаўскага аддзяленьня Інстытуту археалёгіі Польскай АН. У 19351939 сумесна з жонкай Г. Цэгак-Галубовіч праводзіў раскопкі ў Глыбоцкім, Мёрскім, Пастаўскім, Наваградзкім, Лідзкім і іншых раёнах, склаў археалягічныя мапы гэты тэрыторыяў. Дасьледаваў старажытныя Вільню, Менск, апрацоўваў матэрыялы раскопак Горадні, вывучаў ганчарную вытворчасьць у Заходняй Беларусі. Дасьледаваў помнікі ў Заходняй Польшчы і Нямеччыне. Займаўся этнаграфіяй і тапанімікай.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.