Уладзімер Габрусь
| Уладзімер Габрусь | |
| народны дэпутат РФ, сябар Канстытуцыйнае камісіі, сябар Вярхоўнае Рады РФ па сацыяльным разьвіцьці вёскі, аграрных пытаньнях і харчаваньні | |
|---|---|
| 1990 — 1993 | |
| Прэзыдэнт | Барыс Ельцын |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 18 кастрычніка 1948 вёска Казулічы, Качэрыцкі раён, Магілёўская вобласьць |
| Партыя | Аграрная партыя Расеі |
| Адукацыя | Цюменскі сельскагаспадарчы інстытут, Сьвярдлоўская ВПШ |
Уладзі́мер Алякса́ндравіч Га́брусь (па-расейску: Владимир Александрович Габрусь; нарадзіўся 18 кастрычніка 1948, вёска Казулічы, Качэрыцкі раён, Магілёўская вобласьць) — расейскі грамадзкі й палітычны дзеяч.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыў Цюменскі сельскагаспадарчы інстытут, Сьвярдлоўскую ВПШ. Старшыня калгасу «40 гадоў Кастрычніка» Ісецкага раёну Цюменскае вобласьці. У 1990—1993 народны дэпутат РФ, сябар Канстытуцыйнае камісіі, сябар Вярхоўнае Рады РФ па сацыяльным разьвіцьці вёскі, аграрных пытаньнях і харчаваньні, сябар Мандатнае камісіі Зьезду народных дэпутатаў, уваходзіў у фракцыю «Аграрны саюз» . Жыве ў в. Слабада Бешкіль Ісецкага раёну Цюменскае вобласьці. Дэпутат Табольскае гарадзкое Думы, дараднік кіраўніка гораду, старшыні гарадзкое Думы, сябар палітычнае партыі "Палітычная партыя «Аграрная партыя Расеі».