Уладзімеж Антаневіч
Выгляд
Уладзімеж Антаневіч (15 ліпеня 1893, места Самбар — 1968) — польскі археоляг. Прафэсар (1920), правадзейны чалец Польскай АН (1952).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1925—1933 гадах выкладаў у Віленскім ўнівэрсытэце, а ў 1936—1939 рэктар Варшаўскага ўнівэрсытэту і адначасова кіраўнік катэдры археалёгіі.
Спрабаваў акрэсьліць тэрыторыю сьвідэрскай культуры на Беларусі і выказаў меркаваньне, што яе плямёны зьявіліся тут не пазьней за канец верхняга нэаліту.
У 1934 ў Менску ўзяў удзел у навуковай канфэрэнцыі, наладзіў кантакты зь беларускімі археолягамі Аляксандрам Ляўданскім, Сяргеем Дубінскім, Канстантынам Палікарповічам.
Аўтар каля 300 навуковых працаў па археалёгіі, народным мастацтве, музэйнай справе.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.