Перайсьці да зьместу

Удзельнік:Vasyl` Babych/Пра Вікіпэ(е)дыю, правапісы і фактаж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Я этнічны ўкраінец, і сітуацыю з вікіпэ(е)дыямі рознымі варыянтамі беларускай мовы назіраю крыху звонку. Я збольшага працую менавіта ў разьдзеле клясычнай моўнай нормай, і на гэта ёсьць свае прычыны. Найперш мне вельмі падабаецца беларуская мова, і я пачынаў яе вучыць менавіта ў варыянце тарашкевіцы/клясычнага правапісу. Па другое, тарашкевіца/клясычны правапіс ў цэлым маюць больш зразумелыя правілы і больш фанэтычныя, чым афіцыйны правапіс. Па трэцяе, афіцыйны правапіс зьяўляецца відавочна расеізаваным. Зрэшты, тарашкевіца нават гучыць для мяне больш прыемна, зь нейкім сваім шармам. Беларуская - наогул мова цікавых людзей, ў якіх ёсьць нейкая прычына, чаму яны яе выкарыстоўваюць, а тарашкевіца - яшчэ больш "элітная" зьява.

Але я мушу сказаць, што афіцыйная моўная норма, няхай яна і расеізаваная, так ці інакш зьёяўляецца таксама беларускай моўнай нормай і часткай беларускай прасторы. Гэтым правапісам карыстаецца абсалютная большасьці СМІ, частка беларусаў, якія жывуць ў Беларусі.

Я лічу, што тое, што менавіта разьдзел афіцыйнай моўнай нормай атрымаў дамен be зьяўляецца правільным рашэньнем. А іначай і быць не магло! І я не бачу ніякай трагедыі ў тым, што існуюць два разьдзелы вікіпэ(е)дыі. Напрыклад, ёсьць жа два разьдзелы нарвежскай вікі —- нюношк і букмал, існуюць ангельскамоўны і разьдзел на спрошчанай ангельскай мове і няма ў гэтым праблемы. Раней, доўгі час тарашкевічанска-клясычны і наркамаўска-афіцыйны разьдзелы мелі блізкаю колькасьць артыкулаў, але зараз наркамаўска-афіцыйны разьдзелы мае звыш за 250К артыкулаў а тарашкевічанска-клясычны пад 90. Асноўным разьдзелам на беларускай мове відавочна зьяўляецца наркамаўска-афіцыйны разьдзел.

Ў наркамаўска-афіцыйным разьдзеле ёсьць шаблёны удзельніка*цы "За аб’яднанне ВікіпЕдыі і ВікіпЭдыі" і "Супраць be-tarask", дзе выказваецца пажаданьне пераводу разьдзелу тарашкевіцай ў рэжым "толькі для чытаньня". Адразу заўважу, што мне вельмі не хацелася, каб разьдзел клясычнай моўнай нормай перайшоў ў рэжым "толькі для чытаньня". Тарашкевіца/клясычны правапіс - гэта ўсё ж цалкам сябе жывая моўная стыхія беларускай мовы, так, людзей, якія карыстаюцца ёй нашмат меней, чым прыхільнікаў афіцыйнага правапісу, але яны ёсьць!

Але тут ёсьць іншая праблема, пра якую я хацеў бы выказацца. Гэты разьдзел — гэта разьдзел ў альтэрнатыўнай да афіцыйнай моўнай норме беларускай мовы, але ж не павінен быць "разьдзелам ў альтэрнатыўнай рэчаіснасьці". А так што пакуль ёсьць. Ў артыкуле пра Беларусь вісіць бчб-сьцяг і беларуская пазначаная як адзіная дзяржаўная. Тапаграфічныя аб'екты маюць гістарычныя, а не фактычныя назвы. Спрэчныя тэорыі падаюцца як канчатковы факт.

Не трэба блытаць свае перакананьні, і тое, што вікіпэдыя павінна адлюстроўваць рэчаіснасьць. Калі над дзяржаўнымі ўстановамі ў Менску лунае чырвона-зялёны сьцяг - ён жа павінен быць і ў артыкуле пра дзяржаву Беларусь. Калі найвышэйшая кропка Беларусі мае афіцыйны назоў Дзяржынская, то гэтак мае быць і ў Вікіпэдыі. Вядома, гістарычны назоў мае быць пазначаны ў артыкуле, але толькі пазначаны, а не мець гістарычны назоў! Магчыма калісьці Беларусь будзе іншай, і яе афіцыйным сымбалем ізноў будзе бчб і Пагоня, а адзінай зяржаўнай мовай - беларуская. Я вельмі заўзею, каб так і здарылася. Але пакуль гэтага няма, трэба не будаваць фантазіі, а лепей штосьці рабіць, каб беларускамоўныя вікіэдыі мелі больш чым 1-2% праглядаў ў Беларусі, як яны, падаецца, маюць на дадзены момант. Зрэшты, гэта патэнцыйна можа вельмі нашкодзіць самому існаваньню гэтага разьдзелу. Гэта супярэчыць фундаментальным прынцыпам нейтральнасьці і дакладнасці Вікіпэдыі“ Нічога добрага ў гэтым няма.

Лічу, што ў будучай вольнай Беларусі, за якую я моцна заўзею, дзяржава верне частку правілаў тарашкевіцы і яе словаўтварэньне ў новую афіцыйную норму, а клясычны правапіс замацуе некаторыя зьявы, якія зьяўляюцца рэальнасьцю беларускага маўленьня, няхай нават яны і расеізаваныя. Ці будзе гэта азначаць тое, што ў выніку атрымаецца некая трэцяя моўная норма, ці адбудзецца нейкае аб'яднаньне, ці не, гэта насамрэч не так істотна. Спадзяюся, калісьць беларуская дзяржава падтрымае абодве моўныя нормы беларускай мовы.

А яшчэ б я хацеў, каб ў абодвух вікіпэ(е)дыях быў аўтаматычны канвертар кірыліца-лацінка, як ў сэрбахарвацкай вікіпэдыі. Чаму не? А яшчэ я хацеў бы, каб на галоўных старонках беларускамоўных вікіпэ(е)дый былі ўзаемныя, ветлівыя спасылкі на разьдзел ў іншай моўнай норме.

Мой сябра Аляксей Курэнны, калісьці ў прыватнай размове выказваўся пра беларускі рух, што вось сітуацыя вельмі кепская, а радыкалізацыя вялікая. Беларуская мова мае 2-3% рэальнага штодзённаг ўжытку сярод беларусаў, а самі носьбіты беларускай мовы то хочуць зачыніць разьдзел на "не тым" правапісе, то прыбіраюць спасылкі на "не такі" разьдзел... Як казаў Тарас Шаўчэнка (дарэчы, мой далёкі продак) па-ўкраінску: Схаменіться! будьте люди, бо лихо вам буде.

Давайце разам зробім штосьці, каб беларуская мова, хоць ў якімсь-ці правапісе была жывой моўнай стыхіяй для для большай колькасьці людзей, найперш ў Беларусі?

Жыве Беларусь і Слава Украіне!