Перайсьці да зьместу

Удзельнік:Ssvb/Gadget-SyntaxHighlighterBKP2005

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Фрэнсіс_Бафорт&oldid=2134972
https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Ніва_(газэта)&oldid=2605539#Дзейнасьць_пасьля_1965_году

«Падсьветка памылак артаграфіі паводле БКП-2005» — гэта адмысловы сцэнар на JavaScript, які падсьвечвае сынтаксіс вікі-разьметкі ў вакне рэдагаваньня (код базуецца на даволі вядомым mw:User:Remember the dot/Syntax highlighter), а таксама падсьвечвае няслушнае выкарыстаньне «у/ў», «не/ня», «праз/празь» і іншыя памылкі, згодна артаграфічным правілам беларускага клясычнага правапісу ў сучаснай нармалізацыі 2005 года.

У панэлі Налады можна паставіць птушачку насупраць "Падсьветка памылак артаграфіі паводле БКП-2005" і націснуць "Захаваць". Падсьветка працуе толькі ў стацыянарнай вэрсіі сайта, зрабіць выбар паміж стацыянарнай і мабільнай вэрсіяй можна ўнізе старонкі.

Для выкарыстаньня самай апошняй экспэрымэнтальнай вэрсіі можна дадаць importScript('Удзельнік:Ssvb/Gadget-SyntaxHighlighterBKP2005.js'); у свой common.js. Увага: любы JavaScript сцэнар ад незнаёмцаў можа быць патэнцыйна небясьпечным, таму будзьце пільнымі. У першую чаргу гэты сцэнар прызначаны для тых, хто сам разьбіраецца з JavaScript і ведае, што робіць.

Апісаньне работы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Скрыншоты справа дэманструюць разнастайныя памылкі, падсьвечаныя чырвоным колерам. Асноўнае прызначэньне гэтага сцэнара — пэдантычная ідэнтыфікацыя памылак якраз на сутыках паміж словамі. З правапісам саміх словаў дапамагае і звычайны спэлчэкер.

Тэхнічныя дэталі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Падрабязная інфармацыя аб тым, адкуль узяты выкарыстаны слоўнік у клясычным правапісе з націскамі: Удзельнік:Ssvb/Gadget-SyntaxHighlighterBKP2005/Пабудова_слоўніка